https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


1 студзеня ў Беларусі пачаў працу Следчы камітэт


У адпаведнасці з указам прэзідэнта ад 12 верасня 2011 года № 409 1 студзеня 2012 года пачаў працу Следчы камітэт, які аб`яднаў следчы апарат Міністэрства ўнутраных спраў пракуратуры і Камітэта дзяржаўнага кантролю.
Старшынёй Следчага камітэта стаў былы начальнік Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры прэзідэнце Валерый Вакульчык, яго першым намеснікам — былы намеснік генеральнага пракурора, начальнік следчага ўпраўлення Генпракуратуры Андрэй Швед. На новыя пасады яны былі прызначаны кіраўніком дзяржавы 24 кастрычніка.

Іншыя намеснікі старшыні Следчага камітэта прызначаны прэзідэнтам 28 лістапада. Імі сталі Сяргей Буйноўскі, Валерый Гайдучонак і Валянцін Шаеў. Першыя двое — прадстаўнікі МУС, трэці — пракуратуры.

28 лістапада пры прызначэнні намеснікаў старшыні СК прэзідэнт заявіў, што чакае ад Следчага камітэта незалежнай працы і сумленнага падыходу да разгляду кожнай справы. "Хачу, каб вы разумелі: мы ўзяліся за вельмі сур`ёзную справу. Нам патрэбны незалежны, падпарадкаваны толькі закону Следчы камітэт, — сказаў ён. — Праблемы ў нашай краіне былі, ёсць і будуць, і ўсе праблемы, цяжкія моманты насельніцтва ў стане пераварыць, перажыць і дараваць, калі мы дзесьці памыліліся. Але ніколі чалавек не даруе парушэння яго правоў і калі мы, крый божа, зломім лёс чалавека. У чалавека назаўжды ў сэрцы ці ў жыцці застанецца несправядлівае з боку дзяржавы (у гэтым выпадку дзяржава — гэтыя вы, следчыя), несправядлівае стаўленне ў плане расследавання тых ці іншых правапарушэнняў і, як вынік, несправядлівы судовы прыгавор. Вось гэта ў чалавека застанецца назаўжды".

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў: "Трэба максімальна пазбегнуць такіх выпадкаў. А лепш, каб іх не было наогул. Калі вы будзеце бачыць, што не хапае нейкіх фактаў для таго, каб сказаць, што так, ты злачынец і ты павінен ісці ў суд, лепш адысці ад абвінавачання. Але ні ў якім разе нельга "нацягваць", як гэта бывае, менш у нас, больш у іншых краінах, і вызначаць, што мы праблему вырашылі, злачынцу знайшлі. Для галачкі нічога рабіць не трэба".

"У вашых руках лёсы людзей. Што там граху таіць, часта і людзей, якія вызначаюць твар нашай дзяржавы: ці то ў сферы вытворчасці, бізнесу, дзяржслужбы і гэтак далей", — дадаў ён.

Лукашэнка таксама выказаўся супраць праявы якога-небудзь уплыву пазаслужбовых адносін: "Ніякіх тут узаемаадносін: я сябар, ты сябар, давай вырашым пытанне. Так быць не павінна".

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 1 студзеня 2012
 
Дата публикации:01.01.2012
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:3533
 
Ключевые слова:
Следственный комитет Национальная безопасность Правопорядок
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме