https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аляксандр Лукашэнка ўручыў Гран-пры дзіцячага конкурсу «Віцебск» казахстанскаму выканаўцу Шэрхану Арыстану


Юны выканаўца з Казахстана Шэрхан Арыстан заваяваў Гран-пры XXI Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу «Віцебск».
Узнагароду Шэрхан Арыстан атрымаў ад Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі на цырымоніі адкрыцця XXXII Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску».

Журы конкурсу паставіла 12 — гадоваму Шэрхану Арыстану максімальныя ацэнкі ў абодва дні — па 70 балаў. У выніку ён абышоў усіх супернікаў і атрымаў 140 балаў. У першы дзень ён выступіў з кампазіцыяй Ama, Credi e Vai («Любі, вер і ідзі») Андрэа Бачэлі, Дэвіда Фостэра і Эмі Фостэр. Юны выканаўца паказаў магутны вакал і пакарыў гледачоў і журы. Шэрхан прызнаўся, што марыць стаць зоркай эстрады, каб у родным Казахстане яго ведалі ўсе ад малога да вялікага.

Беларуска Сафія Рустамава саступіла лідару конкурсу ўсяго 4 балы. У першы конкурсны дзень колькасць яе балаў складала 66, і ў другі дзень песня на беларускай мове прынесла ёй жаданы максімум у 70 балаў.

Звязда, 13 ліпеня 2023
 
Дата публикации:13.07.2023
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:214
 
Ключевые слова:
Фэст культуры Славянский базар Віцебск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме