https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Магілёўцы палюбілі "Жызэль" і высокае мастацтва


13 снежня ў Магілёве адкрыўся філіял Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі. У палацы культуры Магілёўскай вобласці паказалі балет "Жызэль".
Быў аншлаг: усе білеты на знакаміты спектакль былі прададзены яшчэ месяц таму. У вялікай зале цэнтра культуры — больш чым тысяча месцаў.

Тэатр оперы і балета не мяркуе ствараць у філіяле асобную трупу: размова ідзе аб рэгулярных гастрольных выездах. На магілёўскай сцэне спектаклі плануюцца штомесяц. На студзень запланавана вечарына старадаўняга раманса, у лютым — "Дон Кіхот", у сакавіку — "Травіята".

Вялікі тэатр оперы і балета разглядае гэты праект як частку сваёй асветніцкай і сацыяльнай місіі. Артысты пашыраюць геаграфію і аўдыторыю выступленняў, прадстаўляюць жыхарам правінцыі скарбы сусветнага класічнага музычнага мастацтва. У планах тэатра — асвойваць і іншыя буйныя беларускія гарады, аднак першы філіял адкрыўся менавіта ў Магілёве.

Магілёўцы вельмі рады такому пачынанню. І не толькі таму, што гэтая культурная акцыя стане добрым аргументам на карысць выбрання Магілёва культурнай сталіцай СНД у 2013 годзе. Проста мясцовыя аматары оперы і балета без выдаткаў на падарожжы ў сталіцу могуць далучыцца да высокага мастацтва.

Ілона Іванова
Звязда, 14 снежня 2011
 
Дата публикации:14.12.2011
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:2840
 
Ключевые слова:
Театры Беларуси Магілёў
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме