Паводле звестак БВФБ, у таргах доларам удзельнічала 27 банкаў. Аб`ём таргоў склаў 58 млн. 555 тыс. долараў (першапачатковы попыт — 56 млн. 187 тыс., прапанова — 58 млн. 555 тыс.).
Курс расійскага рубля знізіўся на 1 рубель і склаў 265 рублёў. У таргах удзельнічала 29 банкаў. Аб`ём таргоў склаў 979 млн. 907 тыс. расійскіх рублёў (попыт — 912 млн. 506 тыс., прапанова — 980 млн. 46 тыс.).
Курс еўра знізіўся на 20 рублёў і склаў 10.990 рублёў. У таргах удзельнічала 27 банкаў. Аб`ём — 19 млн. 765 тыс. еўра (попыт — 18 млн. 720 тыс., прапанова — 19 млн. 860 тыс.).
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 15 снежня 2011