https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Праз год аналагавыя тэлевізары прадавацца ў Беларусі ўжо не будуць


Пра тое, што ў Беларусі з 2013 года плануюць забараніць продаж аналагавых тэлевізараў, паведаміла ўчора спецыяліст упраўлення арганізацыі гандлю і паслуг Мінгандлю Ларыса Камарова.
Мяркуецца, што ў наступным годзе будзе прынята адпаведная пастанова Савета Міністраў, дзе будзе аб`яўлена аб спыненні гандлю тэлевізарамі, якія не дзейнічаюць на прыёме лічбавых сігналаў. Спецыялістамі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі адзначаецца, што ў наступным годзе ў тэрмін да 1 ліпеня запланавана скласці графік паэтапнага адключэння аналагавага тэлевяшчання ў Беларусі.

Лічыцца, што адключэнне аналагавага тэлебачання дазволіць істотна знізіць энергавыдаткі галіны. Цяпер ахоп насельніцтва лічбавым тэлевізійным сігналам стандарту DVB-T у нашай краіне складае 94,5 працэнта. Гэты стандарт лічбавага сігналу дазваляе атрымліваць спажыўцам сацыяльны пакет, у які ўваходзіць 8 тэлепраграм.

Сяргей Палінін
Звязда, 8 снежня 2011
 
Дата публикации:08.12.2011
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:2209
 
Ключевые слова:
Новые технологии Бизнес
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме