Нагадаем, што яшчэ 20 верасня БРСМ запрасiў да ўдзелу ў праекце "100 iдэй для Беларусi" маладых даследчыкаў i рацыяналiзатараў ва ўзросце ад 14 да 31 года, i за гэты час ад iх паступiла 1311 заявак.
"Залатую" сотню iдэй вызначыў экспертны савет, у склад якога ўвайшлi прадстаўнiкi Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi, Дзяржаўнага камiтэта па навуцы i тэхналогiях, 7-мi мiнiстэрстваў. сярод iх быў i Сяргей Латышаў, вынаходнiк i рацыяналiзатар, аўтар "лятаючага" аўтамабiля i больш як 50 запатэнтаваных вынаходстваў.
З лiку найбольш цiкавых праектаў, накiраваных у адрас арганiзатараў у апошнiя днi, можна назваць "Новае даступнае лякарства для лячэння цукровага дыябету" (аўтар Анастасiя Самойлiк), "Стварэнне дзiцячага музея ў Мiнску" (аўтар Дар`я Трыгубава), праект "Экалагiчныя шпалеры" (аўтар Майя Славiнская)...
Самым яркiм распрацоўкам будзе дадзена "зялёнае святло". Да прыкладу, праект "Аптымiзацыя лячэбнага працэсу i прафiлактыка магчымых прамянёвых ускладненняў" (аўтар Наталля Пузан) праходзiць сёння клiнiчныя выпрабаваннi, i ўжо хутка будзе ўкаранёны ў практычную медыцыну. Рэалiзацыю праекта Максiма Рабея "Пошукi святынi" плануецца пачаць у лiпенi 2012 года — менавiта ў гэты час пачне сваю работу археалагiчны лагер па пошуку фрагментаў Рагвалодава каменя, славутага помнiка славянскай гiсторыi i культуры. А праектам Сяргея Круцько "Комплекснае выкарыстанне бiяцэнозу трыснягу звычайнага — новы вiд экалагiчна чыстага будаўнiчага i дахавага матэрыялу (чарот)" зацiкавiлiся польскiя iнвестары. Прэзентацыя найбольш паспяховых творчых, тэхнiчных, навуковых iдэй адбудзецца 9 снежня 2011 года ў час работы Грамадскага аб`яднання "Беларускi рэспублiканскi саюз моладзi".
Вiртуальная экспазiцыя моладзевых iдэй размешчана на інтэрнэт-партале "Моладзь Беларусi" (www.brsm.by), а таксама ў сацыяльнай сетцы "Вконтакте" ў групе "100 iдэй для Беларусi".
Звязда, 2 снежня 2011