Мэта прыняцця дакумента — урэгуляванне пытанняў выдачы нарадаў на водпуск этылавага рэктыфікаванага тэхнічнага спірту і этылавага дэнатураванага спірту, які атрымліваецца з харчовай ці нехарчовай сыравіны, на 2012 год.
Юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам, якія выкарыстоўваюць у сваёй дзейнасці такія віды спірту, а таксама тым, хто плануе ажыццяўляць такую дзейнасць у 2012 годзе, неабходна да 1 снежня звярнуцца ў канцэрн "Белбіяфарм".
У адпаведнасці з указам прэзідэнта названы канцэрн да 1 снежня ліквідуецца.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 28 лістапада 2011