https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аляксандр Лукашэнка: адсутнасць дысцыпліны - гэта правал, правал - гэта вайна


Прэзідэнт Беларусі падчас размовы з работнікамі прадпрыемства "Магілёўліфтмаш" адзначыў важнасць дысцыпліны і якаснага выканання кожным сваіх працоўных абавязкаў.
Гаворачы аб прадпрыемстве, Аляксандр Лукашэнка сказаў: "Сёння малады кіраўнік (генеральны дырэктар Сяргей Чарткоў.). Наш, мясцовы. Разумее, ведае, што рабіць. Таксама паглядайце, каб не расслаблялася ваша начальства. І падказвайце, і недзе... Па-чалавечы. Але дысцыпліна павінна быць жалезабетонная".

"Ніхто ж не патрабуе нічога лішняга. Кіруеш холдынгам - адказвай за яго. За завод, за людзей. І кожны на сваім месцы. Зваршчык, мантажнік і іншыя людзі, бухгалтары, эканамісты - вы на сваім месцы, дайце свой вынік. Але дысцыпліна каб была. Таму што адсутнасць дысцыпліны - гэта правал. Правал - гэта вайна. Усё пачынаецца з эканомікі", - падкрэсліў беларускі лідар.

У гэтым плане кіраўнік дзяржавы прывёў прыклад Украіны, дзе яшчэ да спецыяльнай ваеннай аперацыі абрушылі эканоміку. Такім чынам, акрамя знешніх, заўсёды ёсць і ўнутраныя прычыны. І тут Аляксандр Лукашэнка яшчэ раз акцэнтаваў адказнасць кожнага паасобку за стабільнасць і дабрабыт краіны: "За чалавека ніякая ўлада нічога не зробіць. Тое, што вы павінны зрабіць, - вы павінны зрабіць. Нікуды ад гэтага не дзенешся".

10 ліпеня 2023, Магілёў
БЕЛТА
 
Дата публикации:10.07.2023
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:238
 
Ключевые слова:
Дисциплина Магілёў Лифтостроение
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме