https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Створаны Савет па развіцці інфармацыйнага грамадства пры прэзідэнце


"З улікам росту ўплыву інфармацыйнай сферы на ўсе бакі жыццядзейнасці грамадства і неабходнасці ўзмацнення ўзаемадзеяння розных зацікаўленых бакоў пры фарміраванні ў краіне інфармацыйнага грамадства" Аляксандр Лукашэнка сваім указам стварыў Савет па развіцці інфармацыйнага грамадства пры прэзідэнце пад сваім старшынствам.
Прыняцце ўказа накіравана на "павышэнне эфектыўнасці дзейнасці дзяржаўных органаў і арганізацый пры ажыццяўленні дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі, хутчэйшае стварэнне адзінай сістэмы аказання дзяржаўных паслуг у электроннай форме, удасканаленне рэгулявання ў сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій (ІКТ)", паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

У склад савета ўвайшлі прадстаўнікі дзяржаўных органаў, навуковых і адукацыйных устаноў, арганізацый, якія аб`ядноўваюць кампаніі ў сферы ІКТ. "Падобныя органы на чале з вышэйшымі службовымі асобамі ўжо сфарміраваныя ў многіх краінах, у тым ліку ў Расійскай Федэрацыі, Германіі, Францыі, Рэспубліцы Карэя", — гаворыцца ў паведамленні.

Указам прадугледжваецца аб`яднанне міжведамасных інфармацыйных сістэм розных дзяржаўных органаў. Эксплуатацыя гэтых сістэм і аказанне на іх базе паслуг арганізацыям і грамадзянам будуць ажыццяўляцца адзіным аператарам — рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам "Нацыянальны цэнтр электронных паслуг". Гэта значна спросціць працэс атрымання паслуг, якія аказваюцца з выкарыстаннем міжведамасных інфармацыйных сістэм, стане адной з практычных мер, накіраваных на дэбюракратызацыю жыцця краіны.

Указам зацверджана Палажэнне аб незалежным рэгулятары ў сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій. У ім удакладняюцца функцыі незалежнага рэгулятара, прадугледжаныя ўказам прэзідэнта ад 30 верасня 2010 г. № 515 "Аб некаторых мерах па развіцці сеткі перадачы даных у Рэспубліцы Беларусь".

"У мэтах сумеснага разгляду і вырашэння найбольш важных пытанняў дзейнасці незалежнага рэгулятара з удзелам прадстаўнікоў дзяржаўных органаў, вядомых вучоных і спецыялістаў у галіне электрасувязі і інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій" указам створаны савет незалежнага рэгулятара і зацверджаны яго склад.

БелаПАН
Мінск, 8 лістапада 2011
 
Дата публикации:08.11.2011
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:3627
 
Ключевые слова:
Информационные технологии Связь
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме