https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Улады папярэджваюць грамадзян


Генеральная пракуратура Беларусі і галоўнае ўпраўленне ўнутраных спраў Мінгарвыканкама папярэдзілі грамадзян аб адказнасці за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях.
Папярэджанні з`явіліся пасля спробы актывістаў грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" правесці несанкцыянаваную акцыю салідарнасці з палітзняволенымі вечарам 21 кастрычніка. Нагадаем, прыкладна дзясятак чалавек паспрабавалі сабрацца на Кастрычніцкай плошчы Мінска, аднак іх дзеянні практычна адразу ж былі спынены супрацоўнікамі міліцыі. Траіх затрымалі: адзін неўзабаве быў вызвалены, двое паўсталі 24 кастрычніка перад судом Цэнтральнага раёна Мінска па абвінавачанні ў парушэнні парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў. Жыхар Салігорска Сяргей Чаравяк асуджаны на 5 сутак арышту, актывіст "Еўрапейскай Беларусі" Аляксандр Валанцэвіч, які заклікаў грамадзян прыйсці на плошчу 24 кастрычніка, — на 7 сутак.

Сёння Генпракуратура паведаміла аб папярэджанні, вынесеным каардынатару кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Максіму Вінярскаму. Паводле інфармацыі Генпракуратуры, устаноўлена, што менавіта Вінярскі мае непасрэднае дачыненне да распаўсюджвання ў інтэрнэце матэрыялаў, якія змяшчаюць заклікі да правядзення 24 кастрычніка несанкцыянаваных акцый пратэсту на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску і цэнтральных плошчах іншых населеных пунктаў краіны. Афіцыйнае папярэджанне "аб недапушчальнасці працягу супрацьпраўных дзеянняў, спалучаных з распаўсюджваннем заклікаў да ўдзелу і арганізацыяй несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў" адпраўлена Вінярскаму па пошце.

Сёння ж на сайце ГУУС Мінгарвыканкама з`явіўся відэазварот намесніка начальніка ГУУС — начальніка міліцыі грамадскай бяспекі Ігара Яўсеева. "Тыя, хто заклікае да ўдзелу ў несанкцыянаваных акцыях, і іх удзельнікі будуць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці, а ў выключных выпадках, дзе ёсць дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак, — крымінальнай адказнасці", — папярэдзіў ён.

Мінская міліцыя, паводле слоў Яўсеева, "нацэлена на спыненне несанкцыянаваных акцый і гатова выканаць свае службовыя абавязкі". Ён нагадаў, што ў сталіцы вызначаны месцы, дзе дазволена праводзіць масавыя мерапрыемствы. "Усе парушэнні намі дакументуюцца, праводзіцца відэа- і аўдыёзапіс, і гэта потым з`яўляецца доказнай базай пры разглядзе адміністрацыйных правапарушэнняў", — заявіў намеснік начальніка ГУУС.

У сваю чаргу арганізатары акцый заяўляюць, што не збіраюцца выконваць загады ўлад, бо яны супярэчаць Канстытуцыі.

БелаПАН
Мінск, 24 кастрычніка 2011
 
Дата публикации:24.10.2011
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:3157
 
Ключевые слова:
Несанкционированные митинги Беспорядки Массовые мероприятия "Европейская Беларусь" Дестабилизация Оппозиция в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме