https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Партыя БНФ аб`явіла бестэрміновую кампанію супраць уваходжання Беларусі ў Еўразійскі эканамічны саюз


Аб гэтым было заяўлена 19 лістапада ў Мінску на сойме партыі.
"Таксама партыя выступае супраць удзелу Беларусі ў такіх аб`яднаннях, як Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі, АДКБ, ЕўрАзЭС, Мытны саюз, бо яны супярэчаць нацыянальным інтарэсам Беларусі", — заявіў лідар Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.

У прынятай партыяй спецыяльнай заяве адзначаецца, што "авантурная і эканамічна непісьменная палітыка ўладаў прывяла да зневажальнай здачы часткі нацыянальнага, палітычнага і эканамічнага суверэнітэту на карысць так званых наднацыянальных інтэграцыйных органаў, якія цалкам кантралююцца Расіяй".

"Далейшае паглыбленне інтэграцыйных працэсаў, прадугледжанае падпісанымі 18 лістапада дакументамі, пагражае поўным знішчэннем незалежнасці нашай дзяржавы, растварэннем Беларусі ў будучым Еўразійскім саюзе, які ў заявах часткі расійскай палітычнай эліты расцэньваецца не інакш як "вялікая дзяржава рускага народа", — гаворыцца ў заяве.

Партыя БНФ лічыць, што ўваходжанне Беларусі ў Мытны саюз з Расіяй і Казахстанам стала аднім з галоўных складнікаў комплекснага сацыяльна-эканамічнага крызісу і масавага збяднення грамадзян у 2011 годзе. "Уваходжанне з 1 студзеня 2012 года ў Адзіную эканамічную прастору з гэтымі ж дзяржавамі непазбежна выклікае далейшае пагаршэнне эканамічнага і сацыяльнага становішча, смерць нацыянальнага бізнесу і дэіндустрыялізацыю краіны", — адзначаецца ў заяве.

Акрамя таго, Партыя БНФ упэўнена, што ўдзел Беларусі ў еўразійскай інтэграцыі адмоўна паўплывае на перспектывы інтэграцыі краіны ў сусветную эканамічную і палітычную прастору, а таксама абмяжуе магчымасці яе ўдзелу ў агульнаеўрапейскіх праектах, такіх як Усходняе партнёрства, што супярэчыць нацыянальным інтарэсам краіны.

Прэзідэнты Расіі, Беларусі і Казахстана 18 лістапада ў Маскве падпісалі дэкларацыю аб еўразійскай эканамічнай інтэграцыі. У дэкларацыі бакі аб`явілі аб пераходзе да наступнага этапу інтэграцыйнага будаўніцтва — Адзінай эканамічнай прасторы (АЭП).

Бакі таксама заявілі аб імкненні завяршыць да 1 студзеня 2015 года кадыфікацыю міжнародных дагавораў, што складаюць нарматыўна-прававую базу Мытнага саюза і АЭП, і стварыць на гэтай аснове Еўразійскі эканамічны саюз.

Акрамя дэкларацыі прэзідэнты падпісалі дагавор аб Еўразійскай эканамічнай камісіі — новым наднацыянальным органе, які будзе кіраваць усімі інтэграцыйнымі працэсамі.

Сяргей Каралевіч, БелаПАН
Мінск, 19 лістапада 2011
 
Дата публикации:19.11.2011
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:3047
 
Ключевые слова:
Белорусский Народный Фронт Мытны саюз Единое экономическое пространство Интеграция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме