https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі адзначаны заўважны рост продажу бытавой тэхнікі


У студзені—кастрычніку 2011 года ў Беларусі адзначаны заўважны рост продажу бытавой тэхнікі ў параўнанні з аналагічным леташнім перыядам.
Паводле звестак Белстата, у 1,48 разу было больш прададзена халадзільнікаў і маразільнікаў (257,3 тыс.), на 78% вырас продаж пральных машын (199,3 тыс.). Разам з тым продаж тэлевізараў вырас толькі на 3,9% (183 тыс.).

Вытворчасць пральных машын за дзесяць месяцаў вырасла на 9,9% (259,8 тыс. шт.), бытавых халадзільнікаў і маразільнікаў — на 11,3% (1 млн. 34,1 тыс. шт.).

У цэлым, у студзені—кастрычніку аб`ём вытворчасці машын і абсталявання вырас на 13,7% і склаў 20 трлн. 990,5 млрд. рублёў.

Па некаторых відах машынабудаўнічай прадукцыі адзначаны спад вытворчасці. На 45,5% знізілася вытворчасць дрэваапрацоўчых станкоў (18.437 шт.), на 6,3% — зернеўборачных камбайнаў (1.885 шт.), на 8,1% — ЗВЧ-печак (254 тыс. шт.).

Павялічылася вытворчасць трактароў — на 39,9% (51,3 тыс.), ліфтоў — на 8,8% (7.553 шт.), пагрузчыкаў — на 18,9% (2.289 шт.), металарэзных станкоў — на 23,3% (3.661 шт.).

Разам з тым запасы некаторых відаў машынабудаўнічай прадукцыі перавышалі аб`ёмы іх сярэднямесячнай вытворчасці. Так, запасы падшыпнікаў качання склалі  745 тыс. шт. (169,6% да сярэднямесячнага аб`ёму вытворчасці), кавальска-прэсавых машын — 19 шт. (118%), цэнтрабежных помпаў — 2,4 тыс. шт. (137,9%), металарэзных станкоў — 636 шт. (174,3%).

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 19 лістапада 2011
 
Дата публикации:19.11.2011
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2483
 
Ключевые слова:
Статистика Товары народного потребления Бытовая техника
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме