https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Лукашэнка: У наступным годзе ўсе павінны працаваць напружана


Аляксандр Лукашэнка даручыў ураду і Нацыянальнаму банку да сярэдзіны снежня прадставіць яму канчатковыя праекты прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, бюджэту і асноўных кірункаў грашова-крэдытнай палітыкі на 2012 год.
Такую задачу ён паставіў 22 лістапада на нарадзе, дзе разглядаліся праекты дакументаў, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

Падводзячы вынікі нарады, Лукашэнка падкрэсліў, што за аснову бяруцца праекты, прадстаўленыя прэм`ер-міністрам, з ВУП у 105—105,5%.

"І дапрацоўвайце гэтыя дакументы. Дашліфуйце, зрабіце як трэба, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — І зыходзіць з 5—5,5% росту ВУП. Прэм`ер-міністр ведае мае патрабаванні — лічыце. Хто не згодны і не можа — калі ласка, мы знойдзем іншую працу. Але пасля таго, як я пастаўлю свой подпіс пад гэтым дакументам, усе бегаюць па краіне і кажуць: гэта рэальна, гэта выгада, наперад, мабілізацыя. А не балбатня ў сродках масавай інфармацыі. Крый божа мне толькі паведамяць адваротнае".

"Мы не можам заўтра працаваць на паўпрацэнта. Не можам! Эканоміка выдасць іншы вынік. Мы што, тармазіць павінны эканоміку?" — заявіў Лукашэнка, звяртаючыся да чыноўнікаў.

Ён звярнуў увагу на пытанні імпартазамяшчэння, падкрэсліўшы, што варта значна павялічыць айчынны складальнік у прадукцыі. "Калі мы будзем даваць такі ВУП пры такой расхлябанасці, бязладнасці па імпартазамяшчэнні, вядома, у нас будуць праблемы з валютай", — заўважыў Лукашэнка.

Ён заявіў таксама, што ў наступным годзе "ўсе павінны працаваць напружана".

"Усе павінны працаваць напружана, а не ствараць сабе добрыя ўмовы. Нічога, калі нават прыйдзецца дзесьці падчысціцца па прыбытку, па рэнтабельнасці. І ва ўрон быць не павінна. Але і за кошт народа мы не можам жыць, напружваючы іх да краю. А то атрымліваецца так, што даярка надаіла малака, прадала, а ў магазін прыйшла, каб купіць, дык у яе нават на літр малака не хопіць, каб сям`ю накарміць. Дзе гэтыя цэны, у чым? Адны вязуць, другія перапрацоўваюць, трэція вязуць у гандаль праз аптавікоў, пятыя пастаўляюць у свае структуры — і ў магазін прыйшлі ў пяць разоў даражэйшыя! Куды гэта варта?!" — абурыўся Лукашэнка.

"Мы не душым бізнес. Але трэба мець на ўвазе: калі цяжка, то ўсім цяжка, калі добра — усім добра", — адзначыў ён.

Лукашэнка даручыў у сярэдзіне снежня падаць яму на подпіс выніковыя дакументы.

"Перадусім трэба думаць пра людзей", — заявіў ён напрыканцы.

Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 22 лістапада 2011
 
Дата публикации:22.11.2011
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2831
 
Ключевые слова:
Валютный кризис в Беларуси Рост цен Экономика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме