Рэнтабельнасць рэалізаванай будаўнічай прадукцыі склала 6,4% супраць 8,2% у студзені—жніўні 2010 года.
Сярэднямесячная зарплата ў будаўніцтве за восем месяцаў гэтага года перавысіла сярэднегарадскую на 13%. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года яна вырасла на 32,6%, у той час як у сярэднім па Мінску — на 41,4%.
Чысты прыбытак падрадных арганізацый за студзень—жнівень 2011 года склаў 185,7 млрд. рублёў і павялічыўся на 16,4%.
У студзені—верасні 2011 года арганізацыямі горада выканана работ па дагаворах будаўнічага падраду на 7 трлн. 850,1 млрд. рублёў, што на 18,7% больш, чым за той жа перыяд 2010 года.
Асноўная частка будаўніча-мантажных работ (90,2%) выконваецца арганізацыямі прыватнай формы ўласнасці. Амаль 10% ад усіх падрадных работ складаюць работы па капітальным і бягучым рамонце будынкаў і збудаванняў, траціна з іх — па рамонце жылога фонду.
У студзені—верасні 2011 года будаўнічымі арганізацыямі горада пабудавана 637,3 тыс. квадратных метраў жылых дамоў, гэта на 191,6 тыс. квадратных метраў менш, чым за студзень—верасень 2010 года.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 23 кастрычніка.