https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дзяржабвінаваўца просіць суд прыгаварыць Канавалава і Кавалёва да смяротнай кары


Дзяржабвінавачанне просіць Вярхоўны суд прыгаварыць абвінавачваных у тэрарызме Дзмітрыя Канавалава і еных злачынстваў да смяротнай кары без канфіскацыі маёмасці.
Такую пазіцыю абвінавачання абнародаваў намеснік генеральнага пракурора Беларусі Аляксей Стук 14 лістапада падчас спрэчак бакоў. Уладзіслава Кавалёва па сукупнасці ўчынВыступленне дзяржабвінаваўцы з двума перапынкамі ў Вярхоўным судзе працягвалася амаль чатыры гадзіны.

Нагадаем, Канавалаў абвінавачваецца ва ўчыненні злачынстваў, прадугледжаных чч. 1, 2, 3 арт. 289 КК (тэрарызм), чч. 2, 3 арт. 295 (незаконны абарот зброі, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў), чч. 2, 3 арт. 339 (злоснае і асабліва злоснае хуліганства), ч. 2 арт. 218 (наўмысныя знішчэнне або пашкоджанне маёмасці), ч. 1 арт. 14 і ч. 3 арт. 339 (замах на злоснае хуліганства), ч. 1 арт. 14 і ч. 2 арт. 218 (замах на наўмыснае знішчэнне маёмасці).

Кавалёў абвінавачваецца на падставе ч. 6 арт. 16 і ч. 3 арт. 289 (саўдзел у акце тэрарызму), ч. 3 арт. 295, чч. 2, 3 арт. 339, ч. 2 арт. 218, ч. 2 арт. 405 (укрывальніцтва злачынстваў), чч. 1, 2 арт. 406 (неданясенне аб злачынстве).

Намеснік генпракурора заявіў, што вінаватасць абвінавачваных па ўсіх эпізодах пацвярджаецца вывучанымі ў судзе доказамі. Апошнім разглядаўся эпізод, звязаны з выбухам у мінскім метро 11 красавіка 2011 года. У выніку тэракта загінулі 15 чалавек, цяжкія цялесныя пашкоджанні атрымалі 32, менш цяжкія — 72, іншыя цялесныя пашкоджанні — 283 чалавекі. Урон, нанесены пацярпелым, ацэнены ў 178,4 млн. рублёў, мінскаму метро — 2 млрд. 168 млн. рублёў.

Як заявіў Стук, Канавалаў хацеў учыніць тэракт у Мінску на майскія святы, але паспяшацца ў сталіцу "для ажыццяўлення галоўнай злачыннай задумы" яму давялося з-за дактыласкапіявання, праведзенага 9 красавіка. Дзяржабвінаваўца растлумачыў суду, чаму ў падвале дома ў Віцебску, дзе, як сцвярджаецца абвінавачаннем, Канавалаў вырабляў выбуховае прыстасаванне, не аказалася яго адпячаткаў пальцаў. Паводле слоў Стука, абвінавачваны ведаў, што ў хуткім часе будзе ўстаноўлена супадзенне яго адпячаткаў пальцаў з адпячаткамі на абясшкоджаным 3 ліпеня 2008 года выбуховым прыстасаванні. Таму ён мог знішчыць адпячаткі ў падвале, апрача таго мог вырабляць выбуховыя рэчывы і збіраць выбуховыя прыстасаванні ў пальчатках.

Яркім пацвярджэннем таго, што Канавалаў грунтоўна рыхтаваўся да ўчынення тэрактаў Стук назваў фатаграфіі з лічбавых носьбітаў абвінавачванага, на якіх былі адлюстраваны фрагменты выпрабаванняў самаробных выбуховых прыстасаванняў (СВП) у Віцебскім раёне. Асабліва здымак, на якім бачны тры пальцы (як паказала экспертыза — Канавалава), што ўказвалі на прабоіну ў лісце жалеза, якая ўтварылася ў выніку выбуху.

Абвінавачанне не сумняваецца ў тым, што Кавалёў ведаў пра прыезд Канавалава ў Мінск для ажыццяўлення тэракта, а таксама што ў сумцы, з якой яго сябар прыехаў у сталіцу, знаходзіцца выбуховае прыстасаванне.

Абвінавачанне лічыць не даказаным укрывальніцтва Кавалёвым прылады злачынства, г.зн. дамкрата, з дапамогай якога Канавалаў нібыта вырабляў выбуховыя рэчывы. Паводле слоў Стука, самога дамкрата ў распараджэнні следства не аказалася. Не ўстаноўлена, ці былі з выкарыстаннем гэтага дамкрата створаны выбуховыя рэчывы, што прымяняліся падчас тэрактаў у Віцебску і Мінску, таму Стук прапанаваў зняць з Кавалёва абвінавачанне на падставе арт. 406 КК.

Акалічнасцяў, якія змякчалі б віну абвінавачваных, як заявіў Стук, не ўстаноўлена. Абцяжарваючым адказнасць Стук назваў учыненне злачынства ў стане алкагольнага ап`янення.

Дзяржабвінаваўца прапанаваў суду лічыць Канавалава і Кавалёва "выключна небяспечнымі для грамадства і дзяржавы".

У гутарцы з журналістам пасля заканчэння судовага пасяджэння маці Кавалёва Любоў Кавалёва заявіла, што абвінавачанні пабудаваны на меркаваннях. Яна ўпэўнена. што "справа сфабрыкавана для таго, каб утаіць сапраўдных злачынцаў". "У тэракты хлопцы не гуляюць, хіба што ў петарды", — сказала Кавалёва.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 14 лістапада 2011
 
Дата публикации:14.11.2011
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:3331
 
Ключевые слова:
Терроризм Теракт Взрыв в минском метро
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме