https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аляксандр Лукашэнка: "Клопат пра здароўе дзяцей з`яўляецца галоўным прыярытэтам сацыяльнай палітыкi Беларусi"


Кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка накiраваў прывiтанне ўдзельнiкам ІХ З`езда педыятраў Беларусi. Аб гэтым паведамiлi ў прэс-службе Прэзiдэнта.
Кiраўнiк дзяржавы адзначыў, што клопат пра здароўе дзяцей з`яўляецца галоўным прыярытэтам сацыяльнай палiтыкi Беларусi. Кожнаму маленькаму грамадзянiну гарантуецца даступная, бясплатная i якасная медыцынская дапамога.

"Сёння наша педыятрычная служба па праву лiчыцца лепшай у СНД i ўпэўнена выходзiць на ўзровень развiтых краiн свету. Дзякуючы пастаяннай дзяржаўнай падтрымцы беларускiя медыцынскiя ўстановы аснашчаюцца самым сучасным абсталяваннем, забяспечваюцца лекавымi прэпаратамi. Шырока ўкараняюцца высокатэхналагiчныя метады лячэння", — гаворыцца ў прывiтаннi.

Аляксандр Лукашэнка выказаў надзею, што прынцыповая i канструктыўная размова на з`ездзе надасць дадатковы iмпульс развiццю айчыннай педыятрыi, паслужыць справе аховы мацярынства i дзяцiнства — выключна важнай галiны аховы здароўя.

"Прымiце сардэчную ўдзячнасць за вашы працу, самаадданасць i дабрыню, за захаванне самага дарагога, што ў нас ёсць, — здароўя i жыцця нашых дзяцей", — падкрэслiў Прэзiдэнт.

Звязда,17 лістапада 2011
 
Дата публикации:17.11.2011
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:2747
 
Ключевые слова:
Соцзащита в Беларуси Охрана материнства и детства ІХ Съезд педиатров Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме