https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


1600 кіламетраў — не праблема для беларускіх сувязістаў


Беларускія ваенныя сувязісты святкуюць сваі 92-я ўгодкі.
Прафесійнае свята не абышло бокам і 56-ы полк сувязі ВПС і войскаў СП абароны. На сённяшні дзень беларускія ваенныя сувязісты знаходзяцца ў пастаяннай баявой гатоўнасці. Незалежна ад часу нашы абаронцы могуць прыбыць у любы раён і забяспечыць яго любымі відамі сувязі. Сваю падрыхтоўку беларускія сувязісты ў поўнай меры змаглі паказаць у верасні гэтага года, калі прынялі ўдзел у сумесных вучэннях "Шчыт Саюза", якія праходзілі на палігоне "Ашулук" у Расіі. Нашы вайскоўцы прадэманстравалі высокі ўзровень сваіх ведаў. З дапамогай сучаснай лічбавай тэхнікі яны змаглі перадаць інфармацыю на адлегласць 1600 км. Менавіта таму ў 56-м палку пастаянна праводзяцца заняткі па "Тактыцы спецыяльнай падрыхтоўкі". Газета "Звязда" на свае вочы змагла ўбачыць працэс трэніроўкі.

Надзея Бужан
Звязда, 21 кастрычніка 2011
 
Дата публикации:21.10.2011
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:2662
 
Ключевые слова:
Праздники Беларуси День связиста Профессиональные праздники
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме