https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Магілёўская вобласць робіць стаўку на развіццё рыбаводства


На гэта звярнуў увагу Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на ўрачыстай цырымоніі ўшаноўвання аграрыяў у час абласнога фестывалю-кірмашу "Дажынкі-2024" у Клімавічах.
У гэтым годзе Магілёўская вобласць дала краіне 1,1 млн т збожжавых і зернебабовых. Планку 100 тыс. т перасягнуў Магілёўскі раён. Амаль 90 тыс. т намалацілі ў Шклоўскім. Ураджайнасць 50-60 ц/га атрымалі сельгасарганізацыі "Газавік-Сіпакова", "Рассвет імя Арлоўскага", "Агракамбінат "Зара", "Дабраволец" і іншыя.
Добрая ўраджайнасць рапсу - амаль 34 ц/га - у Кіраўскім раёне. А ў асобных гаспадарках гэта лічба дасягае 50 ц/га. "Ёсць на што раўняцца, культура перспектыўная і грашовая", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Ёсць перадавікі і ў нарыхтоўцы кармоў. Гэта "МушынаАгра", "Вендараж" і "Саўгас Кісялевічы". На зімова-стойлавы перыяд яны назапасілі ад 52 да 74 кармавых адзінак на ўмоўную галаву.

"У нас ёсць на каго арыентавацца. Гэта лідары. І 1,5 млн т намалоту па збожжавых і зернебабовых мы павінны дасягнуць. І значна, зразумела, прыбавіць па малаку і мясе", - абазначыў задачы на бліжэйшую перспектыву кіраўнік дзяржавы.

"Мы робім стаўку на развіццё рыбаводства ў вашым раёне. Вы ўзялі на сябе амбіцыйную задачу забяспечыць краіну каштоўнымі відамі рыб і прадукцыяй з іх. Тады мы закрыем уласныя патрэбнасці, дадзім натуральны і гарантавана якасны прадукт для ўнутранага спажывання, а таксама на экспарт. Паспяхова вырашым яшчэ адну задачу па імпартазамяшчэнні", - сказаў Прэзідэнт.

16 лістапада 2024, Клімавічы
БЕЛТА
 
Дата публикации:16.11.2024
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:39
 
Ключевые слова:
Дажынкі Магілёўшчына Клімавічы Импортозамещение Продовольственная безопасность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме