Каталіцкае духавенства Беларусі напярэдадні Нараджэння Хрыстова правяло перадкалядную сустрэчу ў архікафедральным касцёле імя Святой Дзевы Марыі.
Гэта была традыцыйная аплаткавая сустрэча, на якой духавенства, манаскія асобы, звычайныя прыхаджане моляцца, а потым пераламляюць аплаткі – тонкія, амаль празрыстыя пласцінкі з мукі.
У архікафедральным Касцёле імя Святой Дзевы Марыі ўжо ўстанавілі батлейку – ужо ёсць фігуркі Марыі, Іосіфа, вяшчуноў, але няма яшчэ фігуркі немаўляці Ісуса. Яна з’явіцца падчас урачыстай каляднай службы – у ноч з 24 на 25 снежня.
Як распавёў мітрапаліт Мінска-Магілёўскі архібіскуп Іосіф Станеўскі да пачатку мерапрыемства, сёння ў архікафедральны сабор на аплаткавую сустрэчу прыбылі каля 60 святароў і манаскіх асоб.
Ён таксама паведаміў, што ўрачыстае Набажэнства ў святую Калядную ноч – з 24 на 25 снежня – у прамым эфіры з архікафедральнага касцёла будзе трансліраваць дзяржаўнае тэлебачанне.
Сёння таксама адбылася святая імша, якую ўзначаліў мітрапаліт Станеўскі.
Перад пачаткам набажэнства многія манаскія асобы і вернікі спавядаліся.
Напярэдадні Нараджэння Хрыстова ў Беларусь каталіцкія скаўты даставяць часцінку Віфлеемскага агню. 20 снежня яго даставяць у Гродна, а потым разнясуць па ўсіх каталіцкіх парафіях.