Сёння ў Беларусі адзначаецца Дзень супрацоўніка органаў дзяржаўнай бяспекі. Якія яшчэ падзеі адбыліся 20 снежня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 20 снежня
У 1938 годзе ў СССР былі ўведзены працоўныя кніжкі.
У 1939 годзе прайшоў першы спектакль Гомельскага драмтэатра ("Рэвізор" па п’есе Мікалая Гогаля).
У 1945 годзе выйшаў першы нумар Настаўніцкай газеты.
У 1962 годзе на Гомельскім суднарамонтна-суднабудаўнічым заводзе пабудаваны першы ў Беларусі цеплаход на падводных крылах.
Хто нарадзіўся 20 снежня
1840 год: Казімір Альхімовіч, беларускі і польскі мастак.
1890 год: Юзаф Ядкоўскі, беларускі і польскі краязнавец, заснавальнік гісторыка-археалагічнага музея ў Гродне.
Таксама сёння нарадзіліся нарвежскі даследчык Антарктыды Фін Ронэ і брытанскі музыкант Алан Парсанс.
20 снежня ў народным календары
Праваслаўная царква ў гэты дзень шануе памяць прапаведніка Амбросія Медыяланскага. Кажуць, што ён здзейсніў мноства цудаў, у тым ліку ўваскрэсіў памерлага хлопчыка.
Дзяўчыны ў гэты дзень садзіліся шыць і вышываць уборы. Нельга было прымацца за працу, не памаліўшыся.
Калі на Амбросія падае мокры снег, лета будзе дажджыстае. Сонейка схавалася за мглой – хутка будзе моцная завіруха.
Sputnik, 20 снежня 2024