https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Ордэнам Маці ўзнагароджаны 77 жыхарак Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай і Мінскай абласцей


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 23 снежня падпісаў указ нумар 470 аб узнагароджанні ордэнам Маці. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
За нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароды ўдастоены работніцы розных сфер дзейнасці. У іх ліку - прадстаўніцы прамысловых і аграпрамысловых прадпрыемстваў, арганізацый будаўнічай, нафтахімічнай галін і сацыяльнай сферы, банкаўскага сектара, фармацэўтыкі, гандлю і сувязі, устаноў адукацыі, аховы здароўя, культуры і спорту, а таксама індывідуальныя прадпрымальнікі і хатнія гаспадыні.

Сярод узнагароджаных - настаўніца Воранаўскай сярэдняй школы Віцебскага раёна імя І.Я.Бясхлебнага Юлія Духовіч, кандытар кандытарскага цэха брэсцкага ААТ "Прадтавары" Дар`я Васілюк, старшыня праўлення жыллёвага спажывецкага кааператыва нумар 148 Брэста Юлія Міцюк, спецыялістка па аказанні рознічных банкаўскіх паслуг аддзела продажу рознічных банкаўскіх прадуктаў і паслуг цэнтра рознічнага бізнесу Віцебскага абласнога ўпраўлення нумар 200 ААТ "Ашчадны банк "Беларусбанк" Вольга Яўсеева, галоўны хавальнік фондаў Цэнтра гісторыі і культуры Акцябрскага раёна Наталля Васіленка, тынкоўшчыца ААТ "Мазырскі домабудаўнічы камбінат" Кацярына Пікуза, урач-педыятр, урач-рэабілітолаг дзіцячай паліклінікі Ваўкавыскай цэнтральнай раённай бальніцы Наталля Вечар, повар Янавіцкага дзіцячага сада Клецкага раёна Алена Жукоўская, ліцейшчык пластмас ААТ "Беразінскае" Маладзечанскага раёна Лілія Панчанка.

Усяго ордэнам Маці ўзнагароджаны 77 жыхарак Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай і Мінскай абласцей.

23 снежня 2024, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:23.12.2024
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:42
 
Ключевые слова:
Награждение Орден Матери
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме