У Нацыянальным мастацкім музеі праходзіць выстава дзіцячых і юнацкіх работ «Вобраз Радзімы каханай» па выніках рэспубліканскага конкурсу дзіцячых і юнацкіх работ, арганізаванага Міністэрствам культуры.
Выстава прымеркавана да святкавання Дня народнага адзінства і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, адлюстроўвае тэму патрыятызму ў творчасці юных мастакоў, дэманструе работы пераможцаў і асобных удзельнікаў конкурсу.
У конкурсе прымалі ўдзел мастакі розных узростаў з усіх куткоў краіны, навучэнцы дзіцячых мастацкіх школ і каледжаў мастацтваў з Мінскай, Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей.
У працах юных майстроў вобраз Беларусі знайшоў увасабленне ў разнастайных жанрах і тэхніках, усе творы напоўнены любоўю і захапленнем.
Выстава будзе экспанавацца па 29 верасня ў галоўным корпусе музея.
Звязда, 16 верасня 2024