Устаноўлены наступныя тарыфы для транспартных сродкаў з дапушчальнай агульнай масай больш як 3,5 т па разліковым сегменце платных аўтамабільных дарог Беларусі: для двухвосевага транспарту — 0,114 еўра за 1 км, для трохвосевага транспарту — 0,142 еўра за 1 км, для чатырох- і больш восевага — 0,171 еўра за 1 км.
Тарыфы платы за праезд транспартных сродкаў за перыяд карыстання платнымі аўтадарогамі краіны (перыяд дзеяння электроннай віньеткі) складуць: 15 каляндарных дзён — 20 еўра, 30 каляндарных дзён — 31 еўра, 1 каляндарны год — 107 еўра. Пад каляндарным годам разумеецца перыяд з 1 студзеня па 31 снежня адпаведнага года, а таксама апошнія 15 каляндарных дзён папярэдняга года і першыя 15 каляндарных дзён наступнага года.
Устаноўлены таксама памер карыстання платнымі дарогамі па разавым тарыфе. Для транспартных сродкаў з дапушчальнай агульнай масай да 3,5 т уключна незалежна ад колькасці восей адносна фактаў няпоўнай аплаты — не прымяняецца, адносна фактаў неаплаты складае 14 еўра. Для транспартных сродкаў з дапушчальнай агульнай масай больш як 3,5 т адносна фактаў няпоўнай аплаты складае 18 еўра, адносна фактаў неаплаты — 36 еўра.
Пастанова ўступае ў сілу з 20 верасня.
Звязда, 17 верасня 2024