https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Лукашэнку ў Полацку падарылі баявы меч часоў Усяслава Чарадзея


Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку на абласным фестывалі «Дажынкі-2024» у Полацку падарылі рэпліку баявога мяча часоў князя Усяслава Чарадзея.
Меч як сімвал улады і мужнасці кіраўніку дзяржавы паднеслі на шкуры ваўка. І не проста так.

З усіх прадстаўнікоў полацкай княжацкай дынастыі самым вялікім кіраўніком быў менавіта Усяслаў Брачыславіч. Яго назвалі Чарадзеем з-за яго палітычнай мудрасці і ўмення перамагаць у самых складаных абставінах. Пры ім Полацкае княства дасягнула найвышэйшай магутнасці. Сучаснікі лічылі, што князь мог ператварацца ў ваўка, які лічыўся ў славян заступнікам воінаў, каб аглядаць і аберагаць ад непрыяцеляў свае ўладанні.

Меч гістарычна заўсёды быў сімвалам не толькі ўлады і ваеннага магутнасці, але і абароны жыхароў княства ад ворагаў. Таму гэтая зброя шырока выкарыстоўваецца на эмблемах розных сілавых структур.

Шкура ваўка выкарыстоўвалася як элемент адзення воінаў. Самога Усяслава Чарадзея ў мастацтве і літаратурных творах заўсёды малююць з ваўчынай шкурай. Такім ён паўстае і на помніку ў Полацку.

Пры стварэнні мяча выкарыстоўваліся выключна тэхналогіі, характэрныя для Сярэднявечча: кавальская зварка, коўка, цісненне, вараненне, інкрустацыя бронзай і дамаскіроўка дротам. Ён выраблены з жалеза, моранага дуба, бронзы і скуры. Даўжыня мяча ў ножнах 101 см, а вага 1,5 кг.

Звязда, 8 лістапада 2024
 
Дата публикации:08.11.2024
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:110
 
Ключевые слова:
Полацк Дажынкі Фэст культуры Всеслав Чародей
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме