https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Які сёння дзень: 6 лістапада 2024 года


Гэты дзень з`яўляецца трыста адзінаццатым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 55 дзён.
Якія падзеі адбыліся 6 лістапада і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 6 лістапада

У 1992 годзе былі ўстаноўлены дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Аргенцінай.

Хто нарадзіўся 6 лістапада

1742 год: Фабіян Саковіч, беларускі паэт, перакладчык, педагог.
1963 год: Анатоль Жураўлёў, беларускі мастак.

Таксама сёння нарадзіліся вынаходнік саксафона Адольф Антуан Жазеф Сакс і амерыканская актрыса Эма Стоўн.

6 лістапада ў народным календары

Праваслаўныя вернікі ў гэты дзень ідуць у храм пакланіцца іконе Божай Маці "Усіх гаротных Радасць". Маліліся, каб яна дапамагла ў цяжкіх абставінах і вылечыла нядугі.

У народзе гэты дзень называлі Лучына. Ужо хутка цямнее, таму ў хатах запальвалі лучыну, якую звычайна ставілі ў пярэднім куце. Дзяўчыны ладзілі вячоркі, пры святле лучыны пралі і шылі. Па тым, як паводзіць сябе лучына, меркавалі пра надвор`е. Калі яна доўга не загараецца і іскрыць – будзе адліга, а трашчыць – да маразоў.

Sputnik, 6 лістапада 2024

 
Дата публикации:06.11.2024
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:43
 
Ключевые слова:
Календарь Памятные даты Ноябрь
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме