https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Навасёлы не хочуць чакаць


КДК Магілёўскай вобласці спрабуе палегчыць афармленне ва ўласнасць кватэр у новых дамах і іх засяленне.
Жыллёвае будаўніцтва — гэта адно з самых актуальных пытанняў жыцця людзей, усюды і заўсёды. У Магілёўскай вобласці Камітэт дзяржаўнага кантролю пастаянна вядзе маніторынг, дзейнічае "гарачая лінія". Менавіта са зваротаў грамадзян магілёўскія спецыялісты КДК і выявілі актуальную для навасёлаў праблему.

— Людзі скардзяцца на немагчымасць пасля здачы ў эксплуатацыю шматкватэрных дамоў хутка аформіць правы ўласнасці на свае кватэры і пасяліцца ў іх, прычым на працягу доўгага часу, — паведаміла намеснік начальніка ўпраўлення кантролю галін гаспадаркі і грашова-крэдытнай сферы КДК Магілёўскай вобласці Людміла Непапушава.

Ёсць і красамоўныя прыклады. Жылы дом на 120 кватэр на вуліцы Фаціна ў Магілёве ўведзены ў эксплуатацыю ўлетку, але правы ўласнасці яго жыхары здолелі аформіць толькі ўвосень, праз 3 месяцы. Зацягнулі летась на квартал перыяд паміж здачай у эксплуатацыю і засяленнем людзей яшчэ у двух дамах — 120-кватэрным у Магілёве і 70-кватэрным у Горках. У Магілёве 72-кватэрны дом у новым мікрараёне "Спадарожнік" здалі яшчэ ў леташнім сакавіку, а вось уласнасць на кватэры можна было аформіць толькі праз 8 месяцаў, напрыканцы года. Іншыя прыклады падобныя, адрозніваюцца толькі тэрміны — ад 3-х да 9-ці месяцаў.

У Камітэце дзяржкантролю Магілёўскай вобласці ўважліва вывучылі праблему. Чаму ж так атрымліваецца? Справа ў тым, што для афармлення ўласнасці (і далейшага засялення) неабходны цэлы пакет дакументаў: 16 даведак, але ў частцы з іх змяшчаюцца звесткі пра кошт будаўніцтва жылля. Між тым, менавіта гэтая сума канчаткова фарміруецца пазней.

— Прычыны на гэта могуць быць розныя, у тым ліку і аб`ектыўныя, — расказала Людміла Непапушава. — Калі дом здаецца ўзімку, то заканадаўства дае магчымасць перанесці некаторыя віды работ, як правіла — вонкавае аздабленне і добраўпарадкаванне, на больш спрыяльны перыяд. Таму канчатковы кошт можна атрымаць толькі ўлетку, засяленне даводзіцца адкладаць на вялікі тэрмін.

Такім чынам, гэта не проста валакіта, якую трэба выкараніць. Праблема патрабуе вырашэння на рэспубліканскім узроўні. Бо скаргі людзей цалкам абгрунтаваныя, гавораць у КДК. Па-першае, яны пабудавалі новае жыллё і хочуць у ім жыць, але не могуць стаць навасёламі з прычыны адсутнасці патрэбных папер. Другая акалічнасць датычыцца грошай.

— Казус у тым, што калі людзі не жывуць у кватэрах, яны павінны плаціць за жыллёва-камунальныя паслугі, — адзначае Людміла Непапушава. — Прычым па павялічаных тарыфах, таму што рахункі выстаўляюцца не фізічнай, а юрыдычнай асобе — жыллёва-будаўнічаму кааператыву. Кааператыў жа лагічна патрабуе ад сваіх удзельнікаў поўнай кампенсацыі. Усё гэта кладзецца непрыемным цяжарам на плечы ці, дакладней, кішэні людзей.

— Мы мяркуем, як і органы інвентарызацыі, што няма вострай неабходнасці ўва ўсіх даведках, і асобныя з іх, якія змяшчаюць інфармацыю пра кошт будаўніцтва, якраз можна было б перанесці на больш позні тэрмін, — гаворыць Людміла Непапушава.

У КДК паведамілі, што сітуацыю з новапабудаванымі дамамі і наваселлямі неабходна прааналізаваць ва ўсёй краіне, і толькі пасля гэтага выйсці да Савета Міністраў з прапановай удасканалення заканадаўства ў сферы афармлення новапабудаваных кватэр ва ўласнасць грамадзян.

Ілона Іванова
Звязда, 14 чэрвеня 2011
 
Дата публикации:14.06.2011
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:3134
 
Ключевые слова:
Жильё в Беларуси Новостройка Приватизация Инвентаризация Могилёв
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме