https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аляксандр Лукашэнка сочыць за расследаваннем абставінаў пранікнення ноччу ў метро групы маладых людзей


Кіраўнік дзяржавы прыгразіў зняць пагоны з адказных за забеспячэнне бяспекі ў краіне, калі інфармацыя пра магчымасць свабоднага доступу ў мінскае метро, абнародаваная ў выглядзе роліка ў інтэрнэце, пацвердзіцца.
31 мая на нарадзе пра ход расследавання акалічнасцяў выбуху на станцыі "Кастрычніцкая" Мінскага метрапалітэна Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ён праінфармаваны пра відэаролік, на якім група маладых людзей ноччу без перашкод праз незачыненыя дзверы заходзіць на станцыю метро "Маскоўская".

Відэаролік быў зняты ў ноч на 29 мая і з`явіўся ў інтэрнэце на наступны дзень. Маладыя людзі знялі вестыбюль і перон станцыі, гадзіннік, на якіх паказаны час — 3.49. Ні міліцыі, ні работнікаў метрапалітэна нідзе не бачна.

"Яны з хлопцамі праніклі ноччу ў метрапалітэн і здымалі гэта ўсё на відэа. Выклалі гэта ў інтэрнэт: глядзіце — вось як працуе наша міліцыя і ўсе іншыя на чале з Мальцавым (дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі. — БелаПАН.), як яны забяспечваюць выкананне даручэнняў прэзідэнта", — цытуе Лукашэнку дзяржаўнае агенцтва БелТА.

"Як мяне праінфармавалі, расследаванне з гэтай нагоды праводзіцца. Думаю, і з гэтай нагоды мне сёння будзе дакладзена. <…> Я нікога пакуль не папракаю і папракаць не буду. Калі гэтыя факты пацвердзяцца — заўтра без пагонаў застаняцеся", — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Інфармацыя пра свабодны доступ у метро пасля тэракта на станцыі "Кастрычніцкая" 11 красавіка стала нагодай для "неадкладнай праверкі выканання службовымі асобамі Мінскага метрапалітэна заканадаўства, скіраванага на забеспячэнне бяспекі руху і пасажыраў". Правесці такую праверку генпракурор Беларусі даручыў беларускаму транспартнаму пракурору.

Як паведамілі ў Беларускай транспартнай пракуратуры, такая праверка ўжо праводзіцца.

Паводле звестак БелаПАН, праваахоўныя органы спрабуюць сустрэцца з маладымі людзьмі, якія спусціліся ноччу на 29 мая на станцыю "Маскоўская".

Нагадаем, у выніку выбуху ў мінскім метро на станцыі "Кастрычніцкая" 11 красавіка загінулі 15 чалавек, каля 200 былі параненыя. У тэракце абвінавачваюцца двое маладых людзей, жыхароў Віцебска.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 31 мая 2011
 
Дата публикации:31.05.2011
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:3374
 
Ключевые слова:
Безопасность в метро Взрыв в минском метро Терроризм Теракт
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме