https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь плянуе ўступіць у Балёнскі працэс у 2012 годзе


Цяпер Беларусь праводзіць дзяржаўную працэдуру для ўступленьня ў Балёнскі працэс, пасьля якой павінен быць падпісаны адмысловы дакумэнт, паведаміў першы намесьнік міністра адукацыі Аляксандар Жук.
«У нашай краіне ёсьць усе ўмовы для таго, каб нам дазволілі ўступленьне: у нас двухступеневая вышэйшая адукацыя, мы актыўна распрацоўваем і да 2012 году завершым стварэньне дадатку да дыплёму эўрапейскага ўзору, у краіне таксама створана якасная сыстэма вышэйшай адукацыі, якая пацьвярджаецца атрыманьнем ВНУ сэртыфікатаў якасьці», — патлумачыў Аляксандар Жук.

На думку Аляксандра Жука, уступленьне ў Балёнскі працэс дапаможа Беларусі прыцягнуць у краіну яшчэ больш замежных студэнтаў. Цяпер у Беларусі вышэйшую адукацыю атрымліваюць 10 тысяч замежнікаў з 70 краінаў сьвету.

1 чэрвеня 2011
Радыё Свабода
 
Дата публикации:01.06.2011
Тематика:Образование, Беларусь
Просмотров:2254
 
Ключевые слова:
Образование в Беларуси Болонский процесс
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме