https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Амаль 127 тыс. дэпазітаў для шматдзетных адкрыта па праграме "Сямейны капітал"


Па праграме "Сямейны капітал" для шматдзетных сем`яў на 1 чэрвеня адкрыта 126 922 дэпазітныя рахункі, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
На пачатак чэрвеня адкрыта 82,6 тыс. дэпазітных рахункаў на суму $826 млн і 44,3 тыс. - на суму Br1,08 млрд. Датэрмінова выкарыстаць сродкі сямейнага капіталу пажадалі 71 411 заяўнікаў. Пераважная большасць з іх накіруе грошы на паляпшэнне жыллёвых умоў, на медпаслугі патраціцца 7231 заяўнік, на адукацыю - 4708, на набыццё тавараў для інвалідаў - 5.

У Мінпрацы нагадалі, што назначаецца сямейны капітал шматдзетным сем`ям пасля нараджэння (усынаўлення або ўдачарэння) трэцяга або наступнага дзіцяці. Пры гэтым памер сямейнага капіталу на дзяцей, якія нарадзіліся (усыноўленых, удачароных) з 1 студзеня па 31 снежня 2023 года, складае Br29 950.

12 чэрвеня 2023, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:12.06.2023
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:189
 
Ключевые слова:
Соцзащита в Беларуси Семейный капитал Депозит Демография
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме