https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Пракурор: Статкевічу – 8 гадоў, Вусу – 7 гадоў, Класкоўскаму – 8,5 гадоў гадоў, Квяткевічу, Пазьняку, Буланаву, Грыбкову – па 4 гады калёніі ўзмоцненага рэжыму


18 траўня ў судзе Ленінскага раёну Менску разглядае крымінальныя справы супраць былых кандыдатаў у прэзыдэнты Міколы Статкевіча і Дзьмітрыя Вуса, а таксама супраць удзельнікаў Плошчы Андрэя Пазьняка, Аляксандра Класкоўскага, Аляксандра Квяткевіча, Арцёма Грыбкова, Дзьмітрыя Буланава, якіх вінавацяць ва ўдзеле ў масавых беспарадках.
11.14 У судзе перапынак на 10 хвілін.

11.15 Пракурор просіць:

Статкевічу – 8 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму
Вусу – 7 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму.
Класкоўскаму – 8 гадоў і 6 месяцаў калёніі ўзмоцненага рэжыму
Квяткевічу – 4 гады калёніі ўзмоцненага рэжыму
Пазьняку – 4 гады калёніі ўзмоцненага рэжыму
Буланаву – 4 гады калёніі ўзмоцненага рэжыму
Грыбкову – 4 гады з прымусовым лячэньнем ад алькагалізму.

Пракурор папрасіў узяць Вуса пад вартў у залі суду адразу пасьля вынясеньня прысуду.

10.20 – 11.10 Пракурор выкладае пазыцыі абвінавачаных. Што Статкевіч не прызнае сябе вінаватым і падчас сьледзтва паказаньняў не даваў. Пра паказаньні Класкоўскага і Вуса пракурор кажа, што яны давалі супярэчлівыя паказаньні, каб ухіліцца ад адказнасьці.

Абвінавачаны Квяткевіч, паводле пракурора, прызнаў, што быў на мітынгу, чуў выступ Статкевіча з заклікам ісьці да Дому ўраду дзеля перамоваў. Ён таксама падышоў і нанёс 3 удары з хулігансткіх мэтаў, быў на падпітку. На сьледзтве Квяткевіч казаў, што паддаўся на заклік Статкевіча. На судзе паказаньні зьмяніў, але важкіх прычын зьмены паказаньняў не назваў.

Буланаў прызнаў, што нанёс як меней 3 удары пад уплывам натоўпу. Паказаў, што ня меў намеру ўвайсьці ў Дом ураду.

Грыбкоў казаў. што ня меў намеру ўрывацца ў Дом ураду, а наносіў удары пад уплывам натоўпу. Але на сьледзтве ён казаў, што прыйшоў пабіцца зь міліцыяй і важкіх прычын зьмены паказаньня ня даў.

Пазьняк сказаў, што нічога ня біў. З паказаньняў сьведак аднак вынікае, што абвінавачаныя вінаватыя ў злачынстве. Пракурор пералічыў сьведчаньні міліцыянтаў. Цытаваў іх адносна агрэсіўнасьці мітынгоўцаў, іх зладжаных дзеяньняў. Нагадаў пра пабоі, цялесны боль і траўмы. Таксама нагадаў. што быў выкарыстаны парашковы вогнетушыцель. Пералічыў траўмы пацярпелых. Адносна яшчэ больш чым 10 пацярпелых пракурор нагадаў, што яны зьвярталіся у шпіталь. Але прызнаў, што ступень цяжкасьці траўмаў вызначыць не ўдалося.

Адносна Класкоўскага пракурор нагадаў, што той зьневажаў і штурхаў пацярпелага Зінкевіча.

На месцы здарэньня знайшлі палкі, жалезныя пруты, балёнчыкі, бутэлькі з нейкай вадкасьцю. магчыма гаручай. Гэта сьведчыць пра тое, што мітынгоўцы загадзя падрыхтаваліся да злачынства, мяркуе пракурор. Высновы пра фальсыфікацыю рэчавых доказаў, пра што казаў Статкевіч, не прымаюцца, бо гэта не пацьверджана.

У якасьці доказаў пракурор назваў відэа і аўдыё запісы. Таксама выказваньні Статкевіча і Вуса пра надуманасьць фальшаваньня выбараў. Пракурор прывёў паказаньні сьведак, якія бралі ўдзел у сходах з выбарцамі, на якіх Статкевіч і Вус заклікалі "ціснуць на ўладу" і запэўніў, што сам будзе сярод мітынгоўцаў.

Спасылаецца на паказаньні сьведкі, начальніка ДАІ Менска Карзюка, які паказаў, што калёна дэманстрантаў са Статкевічам, Вусам ды іншымі выйшла на праезную частку. Патрабаваньне ДАІ праігнаравалі. Статкевіч і Вус ішлі ў ліку першых.

Сьведкі Чарнабай і іншыя паказалі, што Вус патрабаваў прапусьціць абяцаючы генэральскі чын міліцыянту. Пракурор спаслаўся, што ўлады Менска не давалі дазвол на акцыі на плошчах.

Пракурор спасылаецца на паказаньні сьведак з "Эўрасеткі" пра спыненьне працы з 21.00 у сувязі з мітынгам, на адказ з банку адносна закрыцьця пункту абмену валют, сьведчаньне супрацоўніка мэтро, што мэтро зачынялася на "Кастрычніцкай" і "Купалаўскай".

Спасылаецца на паказаньні супрацоўніка палаца культуры прафсаюзаў, на адказ з "Макдональдсу" ( з 20.15 да 24.00 быў зачынены і нібыта страты склалі 8 мільёнаў), на прыватнае прадпрыемства "Канапацкі" і Мінсктранс, якія таксама мелі страты.

Спасылаецца на дакумэнт, знойдзены падчас ператрусу ў Статкевіча, паводле якога перамагчы ў недэмакратычнай краіне можна толькі праз сілавыя захады. Пералік захадаў, каб гэтага дамагчыся. Падпісана Някляевым, Лябедзькам ды іншымі.

Тое, што Статкевіч і Вус вялі выбарчую кампанію разам, пацьверджана і паказаньнямі сьведкі Ліштвана, які паказаў, што прыносіў падпісныя лісты за Статкевіча ў офіс Вуса і там атрымліваў грошы.

Пералічвае відэазапісы з плошчы Незалежнасьці, ў тым ліку як Статкевіч з Саньнікавым ідуць праз "калідор" да Дому ўраду. Відэазапіс звароту да вайскоўцаў, дзе Статкевіч заклікае не падпарадкоўвацца загадам. Згадваецца размова па тэлефоне з бізнэсоўцам Сманцарам, у якой Статкевіч кажа, што ня можа пранікнуць у Дом ураду, бо там засеў АМАП.

Прыводзіцца размова Статкевіча з Вусам у 19.30 па тэлефоне пра наяўнасьць міліцыянтаў вакол Кастрычніцкай плошчы, ён выказвае думку, што сілаў ня хопіць, калі ня прыйдзе шмат людзей.

Відэа размовы Статкевіча і Вуса з супрацоўнікамі ДАІ на Кастрычніцкай плошчы. Размова Марцалева па скайпу, што "будзе рэвалюцыя і Статкевіч усіх парве". Прыводзяцца дакумэнты. што Статкевіча неаднаразова папярэджвалі, што акцыя не дазволена.

Ацаніў словы сьведак Лябедзькі і Макаева, якія мяркуюць, што гэта была правакацыя сілавікоў. Што яны даўно ведаюць Статкевіча і дапамагаюць яму пазьбегнуць адказнасьці.

Пра Класкоўскага: згадаў ягоныя дзеяньні, як ён просіць сьцяг, спрабуе прарвацца ў Дом ураду. Што ён апрануты ў міліцэйскую курту. Злачынныя дзеяньні Класкоўскага суправаджаліся крыкамі: "Міліцыя з народам". Класкоўскі на сьледзтве прызнаў віну і раскаяўся. Нагадаў, што у 2005 годзе Класкоўскі быў звольнены зь міліцыі.

Пра Квяткевіча пракурор кажа, што ягоныя дзеяньні зафіксаваныя на відэа, як ён наносіць удары. Прыводзяцца паказаньні сьведак, якія яго затрымлівалі. Знойдзены шалік, якім Квяткоўскі закрываў твар.

Пра Буланава: зь відэа бачна, што ён нанёс правай нагой 2 удары па агароджы.

Пра Грыбкова, што ён нанёс ня меней за 15 удараў па дзьвярах, сьведка ягонага затрыманьня -- Цярэшчанка.

Пра Пазьняка, што ён быў у першых шэрагах, быў найбольш актыўны, нецэнзурна лаяўся, вёў сябе агрэсіўна пры затрыманьні.

Высновы: заявы Пазьняка, Грыбкова, Буланава, Класкоўскага, што яны не былі актыўнымі удзельнікамі, не пацьверджана доказамі. Такім чынам, яны бралі ўдзел у масавых беспарадках. Паказаньні Пазьняка несапраўдныя, бо пра іншае сьведчыць відэазапіс. Адносна іх правільная кваліфікацыя -- удзел у масавых беспарадкаў. Да таго ж Класкоўскі падбухторваў дзеяньні натоўпу і заклікаў. Таму адносна яго правільна і арганізацыя. Да таго ж ён публічна зьняважыў міліцыянтаў. Таксама сьвядома падманваў адносна свайго статусу і паўнамоцтваў.

Віна Статкевіча і Вуса, адносна арганізацыі масавых беспарадкаў, паводле абвінавачаньня, даказаная. Статкевіч неаднаразова заклікаў, сам удзельнічаў. Вус яго падтрымліваў і казаў, што галасаваць бессэнсоўна. Статкевіч і Вус ведалі пэўна пра незаконнасьць акцыі. Вус паведаміў Статкевічу пра сілы і сродкі міліцыі вакол плошчы. Статкевіч на плошчы выказаў заведама ілжывыя зьвесткі, што Лукашэнка набраў толькі 30 % галасоў.

На плошчы Незалежнасьці Статкевіч выказаў заклік, які людзі ўспрынялі як заклік да злачынных дзеяньняў і сам пайшоў да Дома ўраду. Статкеівч і Вус дзейнічалі разам, збор подпісаў за Статкевіча фінансаваўся Вусам. Статкевіч разглядаўся як асноўны кандыдат, Вус -- запасны. Кваліфікацыя іх дзеяньняў, як арганізацыя масавых беспарадкаў, правільная.

Трэба ўлічыць, што Статкевіч быў неаднаразова судзімы. Класкоўскі – не, Буланаў – не, Грыбкоў – прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасьці. Мае дыягназ сындром залежнасьці ад алькаголю. Яму патрэбна прымусовае лячэньня ад алькагалізму. Пазьняк стаіць на прафіляктычным уліку, мае адносіны з раней судзімымі. Квяткевіч -- раней быў судзімы на 3 гады. Абвінавачаны Вус раней не судзімы, прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасьці.

10.15 Працэс аднавіўся. Судзьдзя абвяшчае судовыя спрэчкі і дае слова пракурору Кірылу Чубкаўцу. Пракурор адзначыў адразу, што гэта справа неардынарная, бо на лаве падсудных два кандыдаты на прэзыдэнта. Паводле пракурора Статкевіч і Вус арганізавалі масавыя беспарадкі, таксама арганізаваў і прыянў удзел у масавых беспарадках Класкоўскі.

Судзьдзя Людміла Грачова. Абвінаваўца Чумукавец.

Радыё Свабода
18 траўня 2011 
 
Дата публикации:18.05.2011
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:3655
 
Ключевые слова:
Выборы в Беларуси Цветные революции Оппозиция Беспорядки в Минске
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме