https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У студзені—красавіку 2011 года аб`ём інвестыцый у асноўны капітал павялічыўся на 23,4% пры гадавым прагнозе росту на 16—17%


У студзені—красавіку 2011 года аб`ём інвестыцый у асноўны капітал павялічыўся на 23,4% у адносінах да аналагічнага леташняга паказчыку і склаў у супастаўных цэнах 16,9 трлн. рублёў. Гадавы прагноз прадугледжвае рост гэтага паказчыку на 16—17%.
Як паведаміў Нацыянальны статыстычны камітэт, за ўказаны перыяд будаўніча-мантажных работ выканана на 8,6 трлн. рублёў, што ў супастаўных цэнах на 22,7% больш, чым у студзені—красавіку 2010 года.

Затраты на набыццё машын, абсталявання, транспартных сродкаў у студзені—красавіку 2011 года склалі 6,5 трлн. рублёў (на 35% больш).

За чатыры месяцы гэтага года арганізацыямі дзяржаўнай формы ўласнасці выкарыстана 8,9 трлн. рублёў інвестыцый у асноўны капітал (+27,5%), у тым ліку арганізацыямі рэспубліканскай уласнасці — 4 трлн. (+44,7%), камунальнай — 4,9 трлн. (+16,3%).

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 17 мая 2011
 
Дата публикации:18.05.2011
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2736
 
Ключевые слова:
Экономика Инвестиции
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме