Такаеў прыбыў у рэгіён у нядзелю. Ён выказаў спачуванні родным і блізкім загінулых, назваўшы тое, што адбылося вялікай трагедыяй для ўсяго народа Казахстана.
Таксама ён даручыў ураду аказаць сем’ям падтрымку і паабяцаў прыцягнуць да адказнасці вінаватых у трагедыі.
Буйны прыродны пажар пачаўся ў Абайскай вобласці ў чацвер пасля ўдараў маланак. Пры яго тушэнні загінулі 14 работнікаў прыроднага запаведніка, удакладняе агенцтва. Плошча ўзгарання склала больш за 60 тыс. га. Да тушэння прыцягнулі каля 1,5 тыс. чалавек, 300 адзінак тэхнікі і 11 верталётаў.
Звязда, 11 чэрвеня 2023