Згодна з паведамленнем на сайце банка, з 21 красавіка ўстаноўлены абмежаванні на аперацыі зняцця наяўных грашовых сродкаў і безнаяўныя аперацыі за межамі Беларусі з выкарыстаннем міжнародных банкаўскіх пластыкавых картак (за выключэннем картак Visa Gold, MasterCard Gold), аформленых з адкрыццём карт-рахунку толькі ў беларускіх рублях, у эквіваленце 50 (пяцьдзесят) долараў ЗША на кожны тып аперацый на працягу 24 гадзін.
Акрамя таго, абмежаванні ўстаноўлены на аперацыі зняцця наяўных грашовых сродкаў і безнаяўныя аперацыі за межамі Беларусі з выкарыстаннем міжнародных банкаўскіх пластыкавых картак Visa Gold, MasterCard Gold, аформленых з адкрыццём карт-рахунку толькі ў беларускіх рублях, у эквіваленце 500 (пяцьсот) долараў на кожны тып аперацый на працягу сутак.
Абмежаванні таксама ўстаноўлены на аперацыі зняцця наяўных грашовых сродкаў за межамі Беларусі з выкарыстаннем мультывалютных міжнародных банкаўскіх пластыкавых картак (за выключэннем картак Visa Gold, MasterCard Gold, MasterCard Business), аформленых з адкрыццём карт-рахунку ў беларускіх рублях, у эквіваленце 50 (пяцьдзесят) долараў ЗША на працягу 24 гадзін; на аперацыі зняцця наяўных грашовых сродкаў за межамі Беларусі з выкарыстаннем мультывалютных міжнародных банкаўскіх пластыкавых картак Visa Gold, MasterCard Gold, аформленых з адкрыццём карт-рахунку ў беларускіх рублях, у эквіваленце 500 (пяцьсот) долараў ЗША на працягу 24 гадзін.
Акрамя таго, "Беларусбанкам" прыпынена ажыццяўленне аперацый па зняцці наяўных грашовых сродкаў у замежнай валюце ва ўстройствах ААТ "ААБ Беларусбанк" і іншых банкаў, а таксама безнаяўныя аперацыі ў замежнай валюце ва ўстройствах іншых банкаў на тэрыторыі Беларусі з выкарыстаннем банкаўскіх пластыкавых картак, прызначаных для выкарыстання толькі ў Беларусі, а таксама міжнародных банкаўскіх пластыкавых картак, аформленых з адкрыццём карт-рахунку толькі ў беларусіх рублях.
Таксама прыпынена:
- ажыццяўленне аперацый па зняцці наяўных грашовых сродкаў і безнаяўныя аперацыі ў замежнай валюце ва ўстройствах іншых банкаў на тэрыторыі Беларусі з выкарыстаннем мультывалютных міжнародных банкаўскіх пластыкавых картак, аформленых з адкрыццём карт-рахунку ў беларускіх рублях;
- адкрыццё карт-рахунку ў беларускіх рублях пры афармленні асабістых міжнародных банкаўскіх пластыкавых картак (у тым ліку мультывалютных) і да ўжо раней аформленых названых картак з адкрыццём карт-рахунку ў доларах ЗША (долары ЗША і еўра), а таксама афармленне і абнаўленне названых картак да карт-рахункаў у беларускіх рублях;
– адкрыццё карт-рахунку ў беларускіх рублях пры афармленні карпаратыўных міжнародных банкаўскіх пластыкавых картак (у тым ліку мультывалютных) і да ўжо раней аформленых названых картак з адкрыццём карт-рахунку ў доларах ЗША (долары ЗША і еўра), а таксама афармленне і абнаўленне названых картак да карт-рахункаў у беларускіх рублях.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 21 красавіка 2011