https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Сукупны знешні доўг Беларусі за мінулы год вырас амаль на 30%


Валавы знешні доўг Беларусі за мінулы год павялічыўся на 6 млрд. 452 млн. долараў, або 29,2%. На 1 студзеня 2011 года ён дасягнуў 28 млрд. 512 млн. долараў, або 52,2% ВУП.
Як паведамілі у Нацыянальным банку, у чацвёртым квартале аб`ём сукупнага знешняга доўгу вырас на 2 млрд. 918,8 млн. долараў (на 11,4%) пасля росту на 2 млрд. 422,3 млн. (10,5%) у трэцім квартале, на 927,5 млн. долараў (4,2%) — у другім і на 183,2 млн. (0,8%) — у першым.

У разліку на душу насельніцтва валавы знешні доўг таксама працягвае расці: на 1 студзеня 2011 года ён склаў 3 тыс. 7 долараў супраць 2 тыс. 322 долараў на пачатак 2010 года і 1 тыс. 596 долараў — на пачатак 2009-га.

Паводле звестак Нацбанка, на абслугоўванне знешняга доўгу ў 2010 годзе было накіравана 5 млрд. 164,9 млн. долараў (9,5% ВУП, ці 17,3% экспарту тавараў і паслуг). Са згаданай сумы 4 млрд. 563,1 млн. долараў склалі выплаты па асноўным доўгу, 601,8 млн. долараў — плацяжы па працэнтах.

Нагадаем, за 2009 год валавы знешні доўг Беларусі павялічыўся на 6 млрд. 906,2 млн. долараў ЗША, або на 45,4%, і склаў 22,06 млрд. (45% ВУП).

Паводле нядаўняй ацэнкі Міжнароднага валютнага фонду, валавы знешні доўг Беларусі будзе працягваць расці. Згодна з вынікамі 2011 года ён складзе 57,3% ВУП, 2012-га — 61,9%, а да 2016 года дасягне 74,5% ВУП.

Валавы знешні доўг Беларусі ўяўляе сабой нявыплачаную суму фактычных наяўных і неабумоўленых абавязацельстваў, якая патрабуе выплаты асноўнага доўгу і/або працэнтаў дэбіторам у наступны перыяд часу і ўяўляе сабой абавязацельствы рэзідэнтаў Беларусі перад нерэзідэнтамі.

Валавы знешні доўг складаецца з доўгу органаў дзяржаўнага кіравання, органаў грашова-крэдытнага рэгулявання, банкаў і іншых сектараў эканомікі.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 12 сакавіка 2011
 
Дата публикации:12.03.2011
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:3530
 
Ключевые слова:
Экономика Финансы Внешний долг Кредиты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме