"Вядома, нас вельмі моцна падкасіў ажыятаж з аўтамабілямі. Мы паглядзелі — там больш як мільярд. Былі нават прапановы ўвесці зараз гэтую пошліну. Але гэта ўдар па людзях, навошта ж ужо сваіх людзей давіць? Вытрымаем мы гэта, няхай людзі купяць сабе машыну якую хочуць, заменяць, калі трэба", — сказаў Лукашэнка.
Паводле яго слоў, урад працуе над вырашэннем валютнага пытання. "Але шчыра: валюта ёсць — ідзі купляй, прадавай, няма валюты — з засекаў мы больш браць не будзем, золатавалютны рэзерв — гэта святое. Мы павінны яго папаўняць", — заявіў кіраўнік дзяржавы.
Праз некалькі месяцаў сітуацыя супакоіцца, і людзі, наадварот, будуць мяняць валюту на беларускія рублі, мяркуе Лукашэнка.
Анастасія Янушэўская, БелаПАН
Мінск, 5 красавіка 2011