https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусь прыбываюць першыя назіральнікі АБСЕ за ходам судоў па справе аб масавых беспарадках


Першыя чатыры назіральнікі Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ павінны прыбыць у Беларусь 9 сакавіка, каб назіраць за ходам судовых пасяджэнняў па справе аб масавых беспарадках. Пра гэта паведаміў кіраўнік БДІПЧ АБСЕ Янез Лянарчыч.
Назіральнікі змогуць прысутнічаць на працэсах Дзмітрыя Мядзведзя, а таксама расійскіх грамадзян Івана Гапонава і Арцёма Брэуса. Судовы разбор у дачыненні да іх будзе адноўлены 10 сакавіка.

"У якасці дзяржавы — удзельніцы АБСЕ Беларусь узяла на сябе абавязацельства дапускаць міжнародных назіральнікаў на пасяджэнні суда. Назіральнікі ацэняць, наколькі судовыя працэсы адпавядаюць нацыянальнаму заканадаўству і нормам справядлівага судовага разбору, што ўтрымліваюцца ў дакументах АБСЕ і юрыдычна абавязковых міжнародных пагадненнях", — цытуе Янеза Лянарчыча прэс-служба АБСЕ.

Эксперты БДІПЧ будуць назіраць за асноўнымі судовымі разборамі па справе аб масавых беспарадках, па выніках маніторынгу бюро апублікуе справаздачу.

6 сакавіка начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных паведаміў БелаПАН, што краіна запрасіла назіральнікаў АБСЕ для ўдзелу ў судовых працэсах па справе аб падзеях 19 снежня.

"Беларусь дэманструе сваю адкрытасць партнёрам па АБСЕ. Мы хочам, каб удзел знешніх экспертаў пацвердзіў, што ўсе судовыя працэсы праходзяць у поўнай адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам", — сказаў Савіных.

Нагадаем, абвінавачанымі па крымінальнай справе аб масавых беспарадках з`яўляюцца 42 чалавекі. Чацвёра ўжо асуджаны. 17 лютага суд Фрунзенскага раёна Мінска прыгаварыў Васіля Парфянкова да чатырох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму. 2 сакавіка ў тым жа судзе былі вынесены прыгаворы яшчэ тром абвінавачаным: Аляксандр Малчанаў асуджаны на тры гады пазбаўлення волі, Дзмітрый Новік — на тры з паловай, Аляксандр Атрошчанкаў, прэс-сакратар кандыдата ў прэзідэнты на выбарах-2010 Андрэя Саннікава, — да чатырох гадоў. Яны будуць адбываць пакаранне ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

31 снежня 2010 года Беларусь праінфармавала членаў Пастаяннага савета АБСЕ аб рашэнні не прадаўжаць мандат мінскага офіса арганізацыі ў сувязі з "адсутнасцю аб`ектыўных падстаў для захавання місіі".

На думку палітолагаў, прычынай закрыцця офіса стала негатыўная ацэнка прадстаўнікамі АБСЕ вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
9 сакавіка 2011
 
Дата публикации:09.03.2011
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:3768
 
Ключевые слова:
Оппозиция Выборы в Беларуси Беспорядки в Минске Цветные революции Наблюдатели ОБСЕ Евросоюз Права человека
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме