https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Фінансавай міліцыяй Камітэта дзяржкантролю спынены махінацыі, звязаныя з вырабам фальшывых дакументаў для атрымання крэдытаў


Супрацоўнікі ўпраўлення дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю па Гродзенскай вобласці раскрылі аферу, у якой былі задзейнічаныя дырэктар і галоўны бухгалтар прыватнага прадпрыемства "Беларніка" (Слонім), паведаміла прэс-служба КДК.
Дзве жанчыны 1973 і 1975 г.н. выраблялі для сябе і сваіх знаёмых фальшывыя даведкі для афармлення крэдыту, у якіх былі ўказаныя непраўдзівыя звесткі пра месца працы і памеры заработнай платы. Гэта дазваляла ім браць у банках крэдыты на вялікія сумы. Разам з атрымальнікам крэдытаў, кіраўнікі ПГУП "Беларніка" выраблялі даведкі аб даходах і для паручыцеляў.

Увогуле супрацоўнікі фінансавай міліцыі ўстанавілі 29 фактаў выдачы падложных даведак пра даходы, якія ў будучым былі прадстаўлены ў розныя банкі Гродзенскай вобласці. Махінацыі з падробленымі дакументамі працягваліся з сакавіка 2008 года па кастрычнік 2009 года. За гэты час з выкарыстаннем падложных даведак пра даходы ў банках было атрымана крэдытаў на агульную суму больш як 315 млн. рублёў.

Дырэктару і галоўнаму бухгалтару ПГУП "Беларніка" было прад`яўлена абвінавачанне ва ўчыненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 1 арт. 427 (службовы падлог), чч. 1 і 2 арт. 380 (падробка, выраб, выкарыстанне або збыт падробленых дакументаў, штампаў, пячатак, бланкаў) КК Рэспублікі Беларусь. Судом Слоніма яны прыгавораныя да розных тэрмінаў абмежавання волі. Прыгавор увайшоў у законную сілу.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 28 сакавіка 2011 
 
Дата публикации:28.03.2011
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2827
 
Ключевые слова:
Криминал Финансы Кредиты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме