https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Брэсце адзначылі Міжнародны дзень роднай мовы


У мінулыя выхадныя ў Брэсце адзначылі Міжнародны дзень роднай мовы. У выставачнай зале абласнога грамадска-культурнага цэнтра два дні запар адбываліся святочныя канцэрты, арганізаваныя цэнтрам сумесна з грамадска-культурнай кампаніяй "Будзьма беларусамі!".
У першы дзень сваімі выступамі парадавалі гледачоў мясцовы ансамбль народнай песні "Купавушка" і гурт аўтэнтычнага беларускага фолку "Ветах" з Мінска. Сталічныя музыканты арганізавалі танцы разам з гасцямі, а ў канцы свята ўсе прысутныя аб`ядналіся ў адзін вялікі карагод.

У нядзелю на свяце выступілі брэсцкія паэты Мікола Пракаповіч і Зінаіда Дудзюк, іх мінскі калега Віталь Рыжкоў, які сваім эмацыйным выступам зачараваў брэстаўчан. Бард Таццяна Беланогая прэзентавала свой новы альбом "Ніткі". Падчас свята праходзіла кніжная выстава, арганізаваная абласной бібліятэкай.

"Падобныя акцыі 12 гадоў праводзяцца ва ўсім свеце. А першае свята беларускай мовы прайшло менавіта ў Брэсце. Я ўсцешаны, што ў нашым горадзе прысутнічае свядомае грамадства, хачу падзякаваць усім, хто прыйшоў", — адзначыў арганізатар свята Зміцер Назараў.

21 лютага 2011
БелаПАН

 
Дата публикации:21.02.2011
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:2802
 
Ключевые слова:
День родного языка Брест
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме