https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Закупачныя цэны на збожжа ўраджаю 2011 года павышаны ў Беларусі на 28 працэнтаў


Закупачныя цэны на збожжавыя і крупяныя культуры ўраджаю 2011 года, якія будуць рэалізоўвацца для дзяржаўных патрэб, павышаны ў Беларусі ў сярэднім на 28 працэнтаў. Адпаведнае рашэнне зацверджана пастановай Савета Міністраў № 156 ад 8 лютага 2011 года, паведамілі ў Апараце Саўміна.
"Улічваючы кан`юнктуру цэн на знешнім рынку, нізкую рэнтабельнасць прадукцыі раслінаводства ў 2010 годзе, рост матэрыяльных затрат, звязаных з павелічэннем цэн на прамысловую прадукцыю, Мінсельгасхарч прапанаваў закупачныя цэны на збожжавыя і крупяныя культуры ўраджаю 2011 года ўстанавіць у памеры, які забяспечвае рэнтабельнасць 20 працэнтаў, г.зн. павялічыць іх у сярэднім на 28 працэнтаў", — адзначылі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання, каментуючы пастанову.

Закупачныя цэны на піваварны ячмень павышаны з Br390 тыс. да Br550 тыс. за тону, або на 41 працэнт. Прадугледжана таксама надбаўка ў памеры 1 працэнта да закупачнай цаны пры колькасці бялку 11-11,5 працэнта, у памеры 3 працэнтаў — пры колькасці бялку менш як 11 працэнтаў.

Цана на алейнае семя рапсу ўзрасла на 25 працэнтаў. Яна склала за тону алейнага семя рапсу для харчовых мэт Br1 млн, а за тону алейнага семя рапсу для тэхнічных мэт — Br938 тыс. За кошт павышэння цаны будзе забяспечана рэнтабельнасць рапсу ў памеры 25 працэнтаў пры ўраджайнасці 17 ц/га.

На цукровыя буракі цана павялічылася на 28 працэнтаў. Цана за тону базіснай нормы кандыцыйных буракоў склала Br140 тыс., некандыцыйных — Br112 тыс. Такі ўзровень цэн дасць магчымасць павысіць іх рэнтабельнасць да 32,7 працэнта пры ўраджайнасці 440 ц/га. На цукровыя буракі ў 2011 годзе не прадугледжана даплата з бюджэту.

Прырост выручкі сельскагаспадарчых арганізацый ад павышэння закупачных цэн на прадукцыю раслінаводства ўраджаю 2011 года ацэньваецца ў Br656 млрд, адзначылі ў Мінсельгасхарчы. У міністэрстве падкрэслілі, што зацвярджэнне закупачных цэн на сельскагаспадарчую прадукцыю ўраджаю 2011 года ў пачатку года дасць магчымасць сельскагаспадарчым арганізацыям больш эфектыўна спланаваць сваю вытворча-гаспадарчую дзейнасць на гэты год. Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Звязда

12 лютага 2011

 
Дата публикации:12.02.2011
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:3638
 
Ключевые слова:
Сельское хозяйство Закупочные цены Экономика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме