https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


"Міжнародная амністыя" заклікала накіроўваць лісты Лукашэнку і Васілевічу з патрабаваннем вызваліць усіх затрыманых па справе 19 снежня


Праваабарончая арганізацыя "Міжнародная амністыя" зноў заклікала накіроўваць лісты Аляксандру Лукашэнку і генеральнаму пракурору Рыгору Васілевічу з патрабаваннем вызваліць усіх затрыманых па справе аб масавых беспарадках у Мінску 19 снежня. Адпаведны зварот 7 сакавіка быў размешчаны на сайце арганізацыі.
"Міжнародная амністыя" заклікае запатрабаваць вызвалення ўжо асуджанага Аляксандра Атрошчанкава і яшчэ 11 чалавек, якіх праваабарончая арганізацыя прызнала вязнямі сумлення; правядзення незалежнага расследавання заяў аб катаванні зняволеных у ізалятары КДБ і доступу медыцынскіх экспертаў да ўсіх затрыманых.

Арганізацыя заклікае нагадаць беларускім чыноўнікам, што краіна падпісала Міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах і павінна не дапускаць катаванняў і нечалавечага абыходжання, праводзіць аператыўнае і незалежнае расследаванне заяў па адпаведных фактах.

"Міжнародная амністыя" нагадвае, што прызнала вязнямі сумлення Аляксандра Атрошчанкава, Андрэя Саннікава, Дзмітрыя Бандарэнку, Уладзіміра Някляева, Мікалая Статкевіча, Ірыну Халіп, Наталлю Радзіну, Анастасію Палажанку, Аляксандра Фядуту, Паўла Севярынца, Анатоля Лябедзьку, Алеся Міхалевіча, Уладзіміра Кобеца, Аляксандра Арастовіча і Сяргея Марцалева.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 9 сакавіка 2011
 
Дата публикации:09.03.2011
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:2477
 
Ключевые слова:
беспорядки в Минске Цветные революции Выборы в Беларуси Оппозиция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме