https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Атрошчанкаў прыгавораны да чатырох, Новік — да трох з паловай, Малчанаў — да трох гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму


Суд Фрунзенскага раёна Мінска прыгаварыў Аляксандра Атрошчанкава, прэс-сакратара кандыдата ў прэзідэнты на выбарах-2010 Андрэя Саннікава, да чатырох гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Дзмітрый Новік прыгавораны да трох з паловай гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, Аляксандр Малчанаў — да трох гадоў.
Прыгавор вечарам 2 сакавіка абвясціла суддзя Таццяна Чаркас.

Усе тры фігуранты крымінальнай справы аб падзеях у Мінску 19 снежня 2010 года прызнаны вінаватымі ва ўдзеле ў масавых беспарадках (частка 2 артыкула 293 КК). Малчанаў таксама прызнаны вінаватым у абразе дзяржаўных сімвалаў (артыкул 370 КК). Суддзя выключыла з абвінавачання ўзброенае супраціўленне супрацоўнікам міліцыі.

Суд над імі пачаўся 1 сакавіка. Малчанаў прызнаў сваю віну цалкам, Новік — часткова, Атрошчанкаў віны не прызнаў.

Выступаючы з апошнім словам да абвяшчэння прысуду, Малчанаў заявіў, што шкадуе аб учыненым і зараз ужо не стаў бы рабіць такое.

Новік падкрэсліў, што яго дзеянні нельга расцэньваць на падставе артыкула 293 КК. "Я не знішчаў ніякай маёмасці, не наносіў ніякіх пашкоджанняў каму-небудзь. За час знаходжання ў СІЗА я раскаяўся ў тым што зрабіў. Лічу, што далейшае знаходжанне ў турме толькі зробіць мяне больш жорсткім", — сказаў падсудны.

Новік папрасіў суддзю звярнуць увагу на яго станоўчыя характарыстыкі і выказаў надзею на справядлівае рашэнне суда.

Аляксандр Атрошчанкаў заявіў, што так і не зразумеў, чаму яго дзеянні на плошчы Незалежнасці кваліфікавалі на падставе артыкула 293 КК, а яго самога змясцілі ў СІЗА. "Я так і не зразумеў, што я знішчаў і каму аказваў супраціўленне. У тым, у чым мяне абвінавачваюць, я не вінаваты. Я не наносіў удары па дзвярах Дома ўрада, што пацвярджаюць паказанні сведак", — сказаў ён.

Нагадаем, працэс над першым фігурантам крымінальнай справы аб масавых беспарадках адбыўся 17 лютага. Суд Фрунзенскага раёна прызнаў 27-гадовага Васіля Парфянкова вінаватым ва ўдзеле ў масавых беспарадках і прагаварыў яго да чатырох гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, а таксама да штрафу ў 14 млн. рублёў у якасці кампенсацыі за разбітыя дзверы ў Доме ўрада.

Такім чынам, пасля сённяшняга рашэння суда, прыгаворы вынесены чатыром з 42 абвінавачаных у масавых беспарадках у Мінску 19 снежня.

Сяргей Каралевіч, БелаПАН
Мінск, 2 сакавіка 2011
 
Дата публикации:03.03.2011
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:3482
 
Ключевые слова:
Цветные революции Беспорядки в Минске Выборы в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме