https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аляксандр Лукашэнка: "Беларускія афіцэры і салдаты заўсёды былі бясспрэчным узорам смеласці і адданасці Радзіме"


Дзяржава і ў далейшым будзе ўдзяляць самую пільную ўвагу пытанням ваеннай адукацыі, тэхнічнай падрыхтоўкі, таксама як і сацыяльным гарантыям для тых, хто служыць ва Узброеных Сілах. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, выступаючы 23 лютага на прыёме кіруючага складу Узброеных Сіл і праваахоўных органаў.
Мерапрыемства, арганізаванае з нагоды Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Беларусі, прайшло з удзелам вышэйшых службовых асоб краіны, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што гэта свята ўжо даўно перарасло прафесійныя рамкі. Яно ўвасобіла ў сабе асаблівую павагу народа да тых, хто выбраў для сябе нялёгкую справу — забяспечваць мір і бяспеку, ахоўваць суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць краіны. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Беларусь — мірная краіна, у яе ніколі не было агрэсіўных намераў і мэт. Аднак на працягу стагоддзя ніводная вялікая еўрапейская вайна не абмінула нашу зямлю, пакінула свае крывавыя сляды.

"Колькі іншаземных захопнікаў, якія рваліся заняволіць і знішчыць Беларусь, канулі ў небыццё дзякуючы таму, што на іх шляху нязменна паўставалі грозныя сілы, народ-патрыёт, гатовы да апошняй кроплі крыві змагацца за кожную пядзю роднай зямлі.

Героі-воіны шануюцца ў нас як праведнікі, якія аддалі жыцці за Айчыну", — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Звяртаючыся да афіцэраў, кіраўнік дзяржавы сказаў: "Беларусь упершыню за ўсю шматвяковую гісторыю набыла суверэнітэт. І вы павінны абараняць вялікую заваёву ўсіх нас і нашага народа. Гэта вялікі гонар і вялікая адказнасць. Дык няхай Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь заўсёды будуць гордасцю, надзейнай апорай краіны, а воінская служба — справай асаблівай дзяржаўнай важнасці і высокага маральнага значэння, сапраўднай школай узмужнеласці і грамадзянскасці для нашай моладзі".

На думку кіраўніка дзяржавы, у цяперашніх умовах асабліва неабходна высокая адказнасць кіраўнікоў сілавых структур, кожнага афіцэра за забеспячэнне ўмоў для стваральнай працы беларускага народа.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў: "Наперадзе ў нас — вырашэнне вельмі складаных і адказных задач. У тым ліку рэалізацыя новай Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі, далейшая мадэрнізацыя Узброеных Сіл, падтрыманне іх высокай баявой гатоўнасці і маральнага духу. Для гэтага вы маеце не толькі неабходныя рэсурсы, але і галоўнае — усямерную падтрымку дзяржавы і народа, усведамленне кожным грамадзянінам сваёй датычнасці да абароны Айчыны, адказнасці за падтрыманне міру і стабільнасці ў нашым агульным беларускім доме".

Прэзідэнт Беларусі ўручыў генеральскія пагоны прадстаўнікам вышэйшага афіцэрскага складу сілавых структур. Чарговае спецыяльнае званне генерал-лейтэнанта міліцыі прысвоена Анатолю Куляшову, чарговае воінскае званне генерал-маёра юстыцыі — Аляксандру Канюку, чарговае воінскае званне генерал-маёра — Алегу Белаконеву і Андрэю Раўкову. Класны чын дзяржаўнага саветніка юстыцыі 3-га класа прысвоены пракурору Брэсцкай вобласці Сяргею Хмаруку.

Кіраўнік дзяржавы пажадаў усім поспехаў на карысць Айчыны

Звязда
24 лютага 2011
 
Дата публикации:24.02.2011
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:4303
 
Ключевые слова:
День защитника Отечества
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме