https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Зацверджана канцэпцыя ўдасканалення сістэмы мер крымінальнай адказнасці і парадку іх выканання


Аляксандр Лукашэнка 23 снежня падпісаў указ № 672, які зацвердзіў канцэпцыю ўдасканалення сістэмы мер крымінальнай адказнасці і парадку іх выканання, паведаміла прэс-служба прэзідэнта.
У прыватнасці, прадугледжана прыняцце мер па дэкрыміналізацыі асобных злачынстваў супраць уласнасці, парадку ажыццяўлення эканамічнай дзейнасці, парадку кіравання і інтарэсаў службы, некаторых іншых дзеянняў.

Канцэпцыя прадугледжвае аптымізацыю крымінальнай адказнасці асоб, якія ўпершыню ўчынілі злачынствы, пры захаванні "належнага карнага ўздзеяння за ўчыненне найбольш небяспечных цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў".

Мяркуецца пашырэнне прымянення альтэрнатыўных пазбаўленню волі відаў пакаранняў і іншых мер крымінальнай адказнасці, узмацненне папераджальнага ўздзеяння адтэрміноўкі выканання пакарання, умоўнага невыкарыстання пакарання, асуджэння без прызначэння пакарання.

Плануецца зніжэнне мінімальных і максімальных тэрмінаў пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі за некаторыя злачынствы супраць уласнасці, парадку ажыццяўлення эканамічнай дзейнасці, парадку кіравання, інтарэсаў службы, іншыя злачынствы, не спалучаныя з замахам на жыццё і здароўе чалавека.

Канцэпцыя прадугледжвае пашырэнне прымянення штрафу ў якасці асноўнага і дадатковага пакаранняў за злачынствы супраць уласнасці, парадку ажыццяўлення эканамічнай дзейнасці, парадку кіравання, інтарэсаў службы, за некаторыя цяжкія негвалтоўныя злачынствы.

У адпаведнасці з дакументам прадугледжваецца абмежаванне падстаў прымянення меры стрымання ў выглядзе змяшчэння пад варту з пашырэннем прымянення меры стрымання ў выглядзе залогу.

Прадугледжваецца ўвядзенне інстытуту сацыяльнай кампенсацыі як умовы вызвалення ад крымінальнай адказнасці, асуджэння з умоўным непрымяненнем пакарання, асуджэння без прызначэння пакарання пры ўчыненні злачынстваў, якія не адносяцца да цяжкіх і асабліва цяжкіх.

Замест бюджэтных расходаў на ўтрыманне ў месцах пазбаўлення волі асоб, якія не ўяўляюць рэальнай грамадскай небяспекі, прапаноўваецца спаганяць з іх кампенсацыю за нанесеную злачынствам шкоду ў павышаным памеры.

Канцэпцыяй прадугледжваецца ўдасканаленне інстытуту ўмоўна-датэрміновага вызвалення ад пакарання (з пераглядам падстаў яго прымянення ў дачыненні да асоб, неаднаразова асуджаных, і асоб, якія раней учынялі злачынствы ў перыяд неадбытай часткі тэрміну пакарання), а таксама прыняцце комплексу мер па ўдасканаленні крымінальна-выканаўчай сістэмы ў мэтах зніжэння рэцыдыву злачынстваў, паляпшэння ўмоў адбывання пакаранняў у папраўчых установах, стварэння належных умоў для забеспячэння поўнай працоўнай занятасці асуджаных.

Рэалізацыя названых мерапрыемстваў канцэпцыі будзе ажыццяўляцца паэтапна да 2015 года, у тым ліку шляхам падрыхтоўкі законапраектаў аб унясенні адпаведных змяненняў і дапаўненняў у Крымінальны, Крымінальна-працэсуальны і Крымінальна-выканаўчы кодэксы.

Мінск, 24 снежня 2010
Марына Носава, БелаПАН

 
Дата публикации:24.12.2010
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:4516
 
Ключевые слова:
Криминал Правопорядок Законодательство Законы Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме