https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аляксандр Мілінкевіч заклікаў Еўропу аднавіць стасункі з Беларуссю толькі пасля вызвалення палітвязняў і затрыманых 19 снежня


Старшыня руху "За Свабоду" Аляксандр Мілінкевіч накіраваў ліст кіраўнікам Еўрасаюза Херману ван Рампёю, Кэтрын Эштан і Штэфану Фюле з заклікам аднавіць стасункі з Беларуссю толькі пасля вызвалення палітвязняў і затрыманых 19 снежня.
"19 снежня 2010 года ў Беларусі адбыліся прэзідэнцкія выбары. Нягледзячы на некаторы прагрэс у атмасферы кампаніі, пры падліку галасоў былі зафіксаваныя сур`ёзныя парушэнні міжнародных стандартаў. Беларускія ўлады не забяспечылі справядлівы і празрысты выбарчы працэс", — піша Мілінкевіч.

Паводле яго слоў, шматтысячная мірная маніфестацыя пратэсту супраць фальсіфікацый выбараў скончылася неадэкватна жорсткім гвалтам пад прэтэкстам учыненай невядомымі асобамі правакацыі. "Затрымана больш за 600 дэмакратычных актывістаў, журналістаў і пяць кандыдатаў у прэзідэнты, якія знаходзяцца ў турме КДБ. 22 лідарам і актывістам апазіцыі пагражае да 15 гадоў турмы", — адзначае аўтар ліста.

Мілінкевіч звяртаецца да кіраўнікоў ЕС з просьбай "выказаць салідарнасць з ахвярамі палітычнага пераследу, запатрабаваць ад кіраўніцтва Беларусі неадкладнага вызвалення ўсіх вязняў сумлення і аб`ектыўнага расследавання выпадкаў выкарыстання гвалту ў дачыненні да ўдзельнікаў маніфестацыі".

"У адказ на масавае парушэнне правоў чалавека Еўрасаюзу варта запрапанаваць беларускаму ўраду "нулявы варыянт": адносіны Беларусі і Еўрасаюза аднаўляюцца толькі пасля вызвалення палітвязня Міколы Аўтуховіча, усіх затрыманых экс-кандыдатаў у прэзідэнты і актывістаў, арыштаваных 19 снежня і пасля. Для працягу дыялогу з Еўрасаюзам улады Беларусі павінны аб`явіць мараторый на палітзняволеных", — лічыць Мілінкевіч.

На яго думку, новы план супрацоўніцтва "не павінен быць прывязаны выключна да электаральных падзеяў". "Ён мае агаворваць паляпшэнне ўмоваў дзейнасці НДА, партый і медыя, а таксама атрымання замежнай дапамогі", — піша палітык.

"Для парламенцкіх выбараў 2012 года асноўнай умовай іх прызнання неабходна паставіць прынцып "кандыдаты і ўлада лічаць галасы разам", — прапануе лідар руху "За Свабоду".

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 25 снежня 2010




 
Дата публикации:26.12.2010
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:4114
 
Ключевые слова:
Беспорядки в Минске Выборы в Беларуси Евросоюз
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме