https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Навасяд: санкцыі супраць Беларусі не прынясуць жаданага выніку


Эканамічныя санкцыі супраць Беларусі не прынясуць жаданага выніку. Такое меркаванне агучыў старшыня аргкамітэту па стварэнні Партыі свабоды і прагрэсу Уладзімір Навасяд. Па словах палітыка, санкцыі не падзейнічаюць з той прычыны, што "беларускае грамадства ўжо звязвае лібералізацыю, дэмакратычныя свабоды з узроўнем і якасцю жыцця".
"І палітыка адчыненых дзвярэй як раз і спрыяла тым падзеям, якія адбываліся ў нас, у тым ліку і на Плошчы. Таму такая палітыка павінна быць працягнутая і нацэлена на ўцягванне Беларусі ў еўрапейскі кантэкст сістэмы каардынат, павінна дапамагаць людзям інтэгравацца. Тое, што цяпер робяць па візавым пытанні Польшча і Літва, я толькі вітаю", - цытуе Уладзіміра Навасяда БелаПАН.

Палітык таксама быў сярод тых, што 9 студзеня падпісалі дэкларацыю аб стварэнні Нацыянальнай каардынацыйнай рады, адной з задач якога з`яўляецца дамагацца вызвалення арыштаваных па палітычных матывах грамадзян. Таксама ў задачу рады будзе ўваходзіць інфармаванне беларусаў і міжнароднай грамадскасці аб сітуацыі ў краіне, дамагацца вяртання Беларусі на шлях законнасці і дэмакратыі, ствараць умовы для правядзення свабодных выбараў.

"Дэмакратычная грамадскасць заклапочаная сітуацыяй, што склалася ў краіне пасля выбараў", - сказаў Уладзімір Навасяд.

Па словах палітыка, нягледзячы на розныя падыходы да вырашэння сітуацыі паміж сіламі і партыямі, якія прысутнічаюць у радзе, "мы адзіныя ў адным: людзі павінны быць вызваленыя". "Нас турбуе лёс экс-кандыдатаў у прэзідэнты, якія  знаходзяцца пад арыштам. Ніхто з іх не збіраецца куды-небудзь эміграваць, яны могуць, знаходзячыся дома, калі таго патрабуюць следчыя дзеянні, прыходзіць і даваць паказанні", - адзначыў Уладзімір Навасяд.

Гаворачы аб дапамозе ў атрыманні адукацыі за мяжой тым беларускім студэнтам, хто будзе адлічаны з ВНУ за палітычную дзейнасць, палітык лічыць, што гэта не будзе праблемай. У той жа час, па словах Уладзіміра Навасяда, Беларусь уваходзіць у такую актыўную фазу свайго развіцця, што "маладыя мазгі і рукі павінны працаваць тут, інакш краіна прайграе ад падобнай палітыкі".

Тэлеграф
11 студзеня 2011
 
Дата публикации:12.01.2011
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:3841
 
Ключевые слова:
Санкции ОБСЕ Беспорядки в Минске Выборы в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме