На 1 студзеня 2010 года золатавалютныя рэзервы складалі 5,65 млрд. даляраў, а на 1 студзеня 2011 года - толькі 5,03 млрд. даляраў, паведамляе АФН са спасылкай на дадзеныя Нацбанка.
У структуры ЗВР рэзервовыя актывы ў замежнай валюце склалі 1,9 млрд. даляраў, паменшыўшыся на 896,20 млн. даляраў (32%) за снежань. Пры гэтым за ўвесь год іх аб`ём зменшыўся на 612,20 млн. даляраў (24,3%).
Манетарнае золата павялічылася за лістапад на 35,6 млн. даляраў (2,3%) і на 1 снежня амаль дасягнула 1,6 млрд. даляраў. На пачатак года яно складала 821,1 млн. даляраў.
Іншыя актывы на 1 студзеня 2011 года склалі 955,5 млн. даляраў, гэта на 777,6 млн. даляраў (44,9%) менш, чым на пачатак 2010 года. За снежань іншыя актывы выраслі на 180,7 млн. даляраў (23,3%).
СДР, або спецыяльныя правы пазычання, склалі 567,7 млн. даляраў. На 1 студзеня 2010 года яны былі роўныя 578,4 млн. даляраў.
Тэлеграф
6 студзеня 2011