https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Які сёння дзень: 27 кастрычніка 2024 года


Гэты дзень з`яўляецца трыста першым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 65 дзён.
Якія падзеі адбыліся 27 кастрычніка і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 27 кастрычніка

У 1939 годзе Літоўскія войскі ўвайшлі ў Вільню, якую СССР перадаў Літве.
У 1989 годзе ў Дзяржынскім раёне на вайсковай базе пад в. Станькава паводле савецка-амерыканскага дагавора аб ліквідацыі ракет сярэдняй і малой дальнасці была знішчана апошняя ракета СС-23.

Хто нарадзіўся 27 кастрычніка

1908 год: Уладзімір Сакалоў, беларускі мастак-графік.
1911 год: Мікола Лобан, беларускі пісьменнік і мовазнавец.

Таксама сёння нарадзіліся брытанскі першаадкрывальнік Джэймс Кук і італьянскі скрыпач-віртуоз Нікола Паганіні.

27 кастрычніка ў народным календары

У гэты дзень Праваслаўная царква шануе памяць Параскевы Сербскай. Гэта святая лічыцца заступніцай жаночай справы, прадзення. На Параскеву-льняніцу пачыналі мяць і церабіць лён. Таму яшчэ адна назва гэтага дня – Параскева-Трапальніца. Прасці забаранялася і ў пятніцу: казалі, што ў таго, хто прадзе ў пятніцу, бацькі на тым свеце будуць сляпыя, таму што ў вочы трапіць кастрыца.

Таксама ў гэты дзень не варта было смяяцца, бо лічылася, што хто на Параскеву многа смяецца, у старасці будзе плакаць. На Параскеву ўдовы і старыя дзевы маліліся, каб Бог паслаў ім суджанага.

У народзе гэты дзень таксама называлі Параскева Гразнуха. "На Гразнуху не бывае суха", - казалі людзі. Такое надвор`е звычайна працягвалася чатыры тыдні – да самай зімы.

Sputnik, 27 кастрычніка 2024
 
Дата публикации:27.10.2024
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:85
 
Ключевые слова:
Октябрь Календарь Памятные даты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме