https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


КДБ Беларусі спыніў спробы здзяйснення тэрактаў напярэдадні 9 Мая


КДБ Беларусі спыніў спробы здзяйснення тэрактаў напярэдадні 9 Мая. Пра гэта заявіў старшыня КДБ Іван Тэртэль.
Кіраўнік ведамства распавёў, што 10 мая плануецца апублікаваць інфармацыю аб адпаведных фактах. «Гэтыя падзеі былі звязаныя, паводле нашых ацэнак, з 9 мая. Спроба ўскалыхнуць сітуацыю. Кіраўнік дзяржавы ў курсе гэтых момантаў. Мы затрымалі пэўную колькасць асоб, якія рыхтаваліся да здзяйснення тэрактаў. І ведаем, што за гэтым стаяць спецслужбы. Я не хачу цалкам адкрываць сёння. Заўтра мы пастараемся ўсё сказаць», — заявіў Іван Тэртэль.

«Гэта былі спробы арганізацыі тэрактаў на нашай тэрыторыі. І мы лічым, што гэта было прывязана менавіта да Дня Перамогі», — падкрэсліў кіраўнік КДБ.

Ён адзначыў важнасць пільнасці грамадзян, без якой праца любой спецслужбы будзе не такой эфектыўнай. «Заўтра ў анансаваным сюжэце будзе паказана, калі нашу моладзь, нашых студэнтаў спрабуюць уцягнуць ва ўчыненне тэрактаў. Часам людзі не ўсведамляюць, што паступаюць дзесьці на мяжы закона. На самай справе яны ўступілі ўжо амаль у пекла», — сказаў Іван Тэртэль.

«Абстаноўка ў свеце цяпер вельмі і вельмі неспакойная. Мы чакаем эскалацыі абстаноўкі вакол нашай краіны. Працуем па даручэнні Прэзідэнта над тым, каб не адбылося нічога, што магло б парушыць спакой нашых грамадзян. Робіцца для гэтага ўсё неабходнае», — запэўніў кіраўнік КДБ.

Гэтая праца вядзецца ў тым ліку сумесна з МУС і Дзяржпагранкамітэтам. Узмоцненая праца на дзяржаўнай граніцы. Гэта мера папераджальнага характару.

Звязда, 9 траўня 2023
 
Дата публикации:09.05.2023
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:183
 
Ключевые слова:
Спецслужбы Национальная безопасность Терроризм День победы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме