https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Затрыманыя за падрыхтоўку тэракту ў Беларусі маладыя людзі даюць прызнальныя паказанні


Тэлеканал АНТ анансаваў фільм-расследаванне «Забойная пасылка» па матэрыялах КДБ аб спыненні спробы здзейсніць тэракты ў Беларусі 9 Мая. Яго пакажуць 10 мая ў вячэрнім эфіры тэлеканала.
«Моладзь, якая цяпер затрымана і дае прызнальныя паказанні, аб’ядноўвае знаёмства з яшчэ адным грамадзянінам Беларусі», — распавялі ў эфіры тэлеканала АНТ.

Гэты грамадзянін знаходзіцца ў Кіеве. Паведамляецца, што ён атрымаў заданне ад Галоўнай управы разведкі Мінабароны Украіны, а затым знайшоў выканаўцаў у Беларусі. Раней днём былі апублікаваныя спецыяльна размытыя фатаграфіі і імёны «дзеючых асоб»: Валерый — 23 гады, Вікторыя — 29 гадоў, Ганна — 24 гады і Андрэй — 29 гадоў. Санкцыі артыкулаў Крымінальнага кодэкса, якія ім ставяць у віну, — аж да смяротнага пакарання.

У краіну прыбылі пасылкі з выбухоўкай, замаскаванай пад бытавыя прыборы. Яе хапіла б, каб пусціць пад адхон адразу некалькі цягнікоў ці зладзіць тэракт сярод людзей падчас святкавання 9 Мая. У патрэбны час пасылкі павінны былі актыяваць, каб справакаваць ахвяры і ўскалыхнуць сітуацыю ў краіне.

«Гэтыя падзеі былі звязаны, паводле нашых ацэнак, з 9 Мая. Спроба ўскалыхнуць сітуацыю. Кіраўнік дзяржавы ў курсе гэтых момантаў. Мы затрымалі пэўную колькасць асоб, якія рыхтаваліся да здзяйснення тэрактаў. І ведаем, што за гэтым стаяць спецслужбы, — заявіў ён. — Гэта былі спробы арганізацыі тэрактаў на нашай тэрыторыі. І мы лічым, што гэта было прывязана менавіта да Дня Перамогі».

Кіраўнік КДБ адзначыў важнасць пільнасці грамадзян, без якой праца любой спецслужбы будзе не такой эфектыўнай. «Нашу моладзь, нашых студэнтаў спрабуюць уцягнуць ва ўчыненне тэрактаў. Часам людзі не ўсведамляюць, што паступаюць дзесьці на мяжы закона. На самай справе яны ўступілі ўжо амаль у пекла», — падкрэсліў Іван Тэртэль.

Звязда, 10 траўня 2023
 
Дата публикации:10.05.2023
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:201
 
Ключевые слова:
Терроризм Спецслужбы Украина День Победы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме