https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Перапіс насельніцтва Беларусі ў 2009 годзе


Амаль 84 працэнты жыхароў Беларусі пры перапісе насельніцтва аднеслі сябе да беларусаў, 8 працэнтаў — да рускіх.
Паводле даных перапісу насельніцтва 2009 года, на тэрыторыі Беларусі пастаянна пражывалі прадстаўнікі каля 140 нацыянальнасцяў і народнасцяў. Амаль 84 працэнты жыхароў краіны аднеслі сябе да карэннай нацыянальнасці — беларусаў, 8,3 працэнта — да рускіх, 3,1 працэнта — да палякаў, 1,7 працэнта — да ўкраінцаў, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

У дзясятку найбольш шматлікіх нацыянальнасцяў таксама ўваходзяць яўрэі, армяне, татары, цыгане, азербайджанцы і літоўцы (па 0,1 працэнта да агульнай колькасці насельніцтва).

Матэрыялы перапісу насельніцтва, што прайшоў у кастрычніку 2009 года, прадаставілі падрабязную характарыстыку нацыянальнасцяў, якія насяляюць Беларусь. Трэба адзначыць, што пры правядзенні перапісу адказы на пытанне аб нацыянальнасці запісваліся са слоў рэспандэнтаў па іх самавызначэнню і жаданню, а нацыянальнасць дзяцей вызначалася бацькамі. У формы перапіснога ліста ўносіліся ўсе назвы нацыянальнасцяў і этнаграфічных груп, уключаючы як агульнапрынятыя, так і саманазвы.

У Белстаце адзначылі, што абсалютная колькасць прадстаўнікоў найбольш шматлікіх нацыянальнасцяў рэспублікі, як і насельніцтва краіны ў цэлым, скарацілася ў параўнанні з 1999 годам, калі праводзіўся папярэдні перапіс. Найбольш істотна зменшылася колькасць яўрэяў (у 2,2 раза), украінцаў і рускіх (на трэць па кожнай нацыянальнасці) і цыган (на 29 працэнтаў). Змяншэнне колькасці прадстаўнікоў найбольш шматлікіх нацыянальнасцяў звязана як з натуральнай стратай насельніцтва, так і з міграцыйным адтокам, лічаць спецыялісты.

Адначасова міграцыйныя працэсы прывялі да росту колькасці прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцяў, тэмпы якога вымяраюцца ў разах. Так, у параўнанні з 1999 годам колькасць кітайцаў, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі нашай краіны, вырасла больш як у 20 разоў, арабаў — у 2,7 раза, туркменаў — у 2,3 раза. Аднак доля прадстаўнікоў гэтых нацыянальнасцяў у агульнай колькасці насельніцтва краіны пакуль нязначная.

Нацыянальны склад насельніцтва асобных абласцей рэспублікі адрозніваецца ад рэспубліканскага. Так, у Брэсцкай і Мінскай абласцях пяцёрку найбольш шматлікіх нацыянальнасцяў замыкаюць не яўрэі, а армяне. У Гомельскай вобласці на чацвёртай пазіцыі ў спісе найбольш шматлікіх нацыянальнасцяў знаходзяцца цыгане, а палякі перамясціліся на шостую пазіцыю. У Гродзенскай вобласці доля беларусаў складае 67 працэнтаў, палякаў — 22 працэнты, а замыкаюць пяцёрку літоўцы з доляй 0,2 працэнта.

3 лістапада 2010
БелТА
 
Дата публикации:03.11.2010
Тематика:Белорусские центры, Беларусь
Просмотров:3917
 
Ключевые слова:
Перепись населения в Беларуси Народы Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме